Абітурыентам

ЕГУ прапануе бакалаўрскія, магістарскія і доктарскія праграмы ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук. Усе студэнты бакалаўрскіх праграм засвойваюць курсы Агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі, а таксама спецыялізуюцца ў абранай галіне.

Большасць студэнтаў ЕГУ – грамадзяне Беларусі, але дзверы ўніверсітэта адчыненыя для абітурыентаў з любых іншых краін. Большасць курсаў выкладаецца на беларускай ці рускай мовах; маюцца таксама магчымасці для вывучэння некаторых дысцыплін на іншых мовах, у прыватнасці на англійскай і нямецкай. Стратэгічны план універсітэта прадугледжвае пашырэнне спіса курсаў, што прапануюцца на англійскай мове.

Больш інфармацыі датычна працэсу паступлення ў ЕГУ вы знойдзеце на старонцы паступлення (па-руску).

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт аказвае фінансавую падтрымку студэнтам шляхам прадастаўлення грантаў на навучанне і стыпендый, большасць з якіх прызначаны для падтрымкі грамадзян і пастаянных рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь. Больш дэталёвую інфармацыю датычна фінансавай падтрымкі можна знайсці па наступных спасылках: Стыпендыі ЕГУ, Стыпендыі, якія адмініструе ЕГУ, Іншыя стыпендыі, Дадатковыя балы пры паступленні.