Абраная новая Калядная паштоўка ЕГУ

Традыцыйна напрыканцы кожнага года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) праходзіць конкурс па стварэнні Каляднай паштоўкі ЕГУ. У гэтым годзе на конкурс была даслана 13 студэнцких прац. Жюры абрала адну святочную паштоўку, якая найбольш адпавядае візуальнай ідэнтычнасці ЕГУ.

У гэтым годзе пераможцай конкурса стала праца студэнткі 3 курса бакалаўрскай праграмы «Візуальны дызайн і медыя» сталай формы навучання Соф’і Малахавай. Паштоўка Соф’і з’яўляецца афіцыйнай Каляднай паштоўкай ЕГУ у гэтым годзе і будзе адпраўляцца партнёрам, донарам і сябрам Універсітэта па ўсім свеце.

Запрашаем студэнтаў, выкладчыкаў, выпускнікоў і супрацоўнікаў адміністрацыі ЕГУ выкарыстоўваць паштоўку, каб павіншаваць сваіх калег і партнёраў, якія супрацоўнічаюць з Універсітэтам.

Паштоўка даступная ў чатырох моўных версіях: па-беларуску, па-руску, па-англійску і па-літоўску.

Назад
Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.