Выдадзены першы нумар студэнцкага альманаха Vostraŭ

“Vostraŭ” – гэта віртуальны альманах, арганізаваны студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўнівесітэта (ЕГУ), у якім збіраецца пісьмовая і графічная творчасць студэнтаў.

Творчая група праекта сцвярджае, што альманах “Vostraŭ” — гэта прастора, вакол якой яны інтэгруюць маладых творцаў ЕГУ, а таксама магчымасць для студэнтау і іх патэнцыйнай аўдыторыі знайсці адно аднаго. Арганізатары ўпэўненыя, што студэнцкі альманах —пляцоўка для самаразвіцця, дзе кожны зможа правесці час цікава і з карысцю.

Першы выпуск альманаха выдадзены ў студзені 2018 года ў межах выканання творчага праекта падчас агульнаўніверсітэцкага курса «Семінар першага года: Уводзіны ў гуманітарныя веды».

 

Арганізатары альманаха запрашаюць супольнасць ЕГУ сачыць за праектам у Instagram, ВК ды Facebook.

 

Творчая група праекта:
Настасся Маркевіч
Антось Спясівых
Варвара Кісялёва
Аляксандра Мацкевіч

Назад