Д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у навуковай канфэрэнцыі ў Варшаўскім універсітэце

16‐17 сакавіка лектар Дэпартамэнту сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у канферэнцыі, арганізаванай кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту, і прысвечанай сёлетняму стагоддзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Тэма канферэнцыі — «Польска‐беларускія літаратурныя, гістарычна‐культурныя і моўныя сувязі».

Выступленне д-ра Уладзіслава Іванова было прысвечана тэме «Аб некаторых вульгарызмах і сэксуалізмах ў беларускай мове другой паловы 19‐га ст. (на аснове слоўніка Язэпа Ціхінскага)». У прыватнасці д-р Іваноў адзначыў, што вульгарная лексіка, сабраная лексіколагам Я. Ціхінскім напрыканцы 19-га стагоддзя, да сёння ўжываецца ў беларускіх дыялектах.

Назад
Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.