ЕГУ пачынае прыём заявак на бакалаўрскія і магістарскія праграмы

16 траўня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) ў Вільні пачалася Прыёмная кампанія. Прыём заявак на дзённыя бакалаўрскія праграмы ЕГУ пройдзе да 13 чэрвеня, на дыстанцыйныя бакалаўрскія і магістарскія праграмы — да 1 ліпеня.

2018/19 навучальны год студэнты пачнуць ў новым навучальным корпусе ЕГУ ў Старым горадзе Вільні, які уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Абітурыенты бакалаўрскіх праграм, якія не здалі ўступныя экзамены падчас Дзён адкрытых дзвярэй у Вільні, могуць зрабіць гэта ў канцы мая-пачатку чэрвеня ў цэнтры «Прапілеі» ў Мінску. Па выніках разгляду анкет абітурыентаў Прыёмная камісія прыме рашэнне аб запрашэнні абітурыента на сумоўе. Абітурыенты, якія паступаюць на магістарскія праграмы, павінны падрыхтаваць даследчы праект па абранаму навуковаму напрамку і здаць экзамен па англійскай мове.

У 2018 годзе ЕГУ прапануе абітурыентам з Беларусі бясплатныя месцы, зніжкі на навучанне і стыпендыі, а таксама магчымасць удзелу ў міжнародных студэнцкіх абменах Erasmus + і Campus Europae.

Вучоба ў ЕГУ арганізавана па прынцыпах адукацыі па мадэлі свабодных мастацтваў (liberal arts), што дазваляе студэнтам поўнасцю раскрыць свой творчы і акадэмічны патэнцыял. Універсітэт ажыццяўляе набор на дзённыя і дыстанцыйныя праграмы «Культурная спадчына і турызм», «Візуальны дызайн і медыя», «Медыя і камунікацыя» і «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза».

Для асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, прапануюцца магістарскія праграмы ЕГУ «Гістарычная і культурная спадчына», «Культурныя даследаванні» (спецыялiзацыi: Крытычныя гарадскія даследаванні, Візуальныя і культурныя даследаванні, Гендэрныя даследаванні) і «Публічная палітыка».

Падрабязная інфармацыя аб парадку паступлення ў ЕГУ даступная ў адмысловым раздзеле сайта ўніверсітэта. Онлайн-анкета абітурыента ЕГУ даступная па спасылцы. Кансультацыі па пытаннях паступлення праводзяцца па тэл. +370 5 2639650, эл. пошце recruitment@ehu.lt і ў Skype: QuestionEHU.

Назад
Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.