Кіраўніцтва ЕГУ імкнецца да ўрэгулявання статуса ўніверсітэта ў Літве

11 студзеня Агульны сход сузаснавальнікаў і Кіраўнічая рада Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) накіравалі Міністэрству асветы і навукі Літвы афіцыйную прапанову аб заключэнні ўзаемапрымальнага пагаднення, якое дазволіць універсітэту працягнуць працу ў Вільні.

Афіцыйны зварот, падпісаны старшынём Агульнага схода сузаснавальнікаў Хортанам Бібі-Сэнтэрам, старшынём Кіраўнічай рады Пэрам Карлсэнам і выканаўцам абавязкаў Рэктара праф. Аляксандрам Калбаскам, адлюстроўвае прапановы па выкананні рэкамендацый справаздачы аб інстытуцыйнай ацэнцы.

Кіраўніцтва ЕГУ працягвае шчыльнае супрацоўніцтва з Урадам Літвы, накіраванае на ўрэгуляванне статуса беларускага ўніверсітэта ў выгнанні ў Вільні.

Назад
Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.