Студэнты ЕГУ азнаёміліся са спадчынай Валожына і Ракава

Падчас восеньскага семестра 2017/18 навучальнага года студэнты 4 курса бакалаўрскай праграмы «Культурная спадчына і турызм» разам з выкладчыцамі Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) дац. Інай Соркінай і праф. Ірынай Раманавай наведалі Валожын і Ракаў.

Экскурсійная праграма ўключала найбольш цікавыя аб’екты культурнай спадчыны гэтых мястэчак: Валожынскі касцёл, славутая на ўвесь свет ешыва, палац Тышкевічаў у Валожыне, яўрэйскія і хрысціянскія старыя могілкі Ракава, Ракаўскія хрысціянскія храмы. Разынкай праграмы была экскурсія па Ракаву і прыватнаму музею-галерэі братоў Янушкевічаў разам з яго гаспадаром – мастаком і скульптарам Феліксам Янушкевічам.

Вандроўка была арганізавана ў межах вывучэння курса «Культурная спадчына мястэчак Беларусі» (выкладчыца – дац. Іна Соркіна). Такія вандроўкі сталі ўжо традыцыяй – летась студэнты ЕГУ наведвалі мястэчкі Гарадзеншчыны.

Назад

Галерэя

Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.