Студэнты ЕГУ наведалі Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў

У снежні 2017 года студэнты 4 курса бакалаўрскай праграмы «Культурная спадчына і турызм» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) наведалі Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў.

Падчас наведвання Архіва, студэнты пад кіраўніцтвам выкладчыцы Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ дац. Іны Соркінай, азнаёміліся з дакументамі фонда Віленскага генерал-губернатара і шукалі праявы кантактаў і канфліктаў у поліканфесійнай, поліэтнічнай і полікультурнай прасторы мястэчак Беларусі. 

Назад

Галерэя

Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.