Выпускніца ЕГУ Таццяна Нядбаева стала новай старшынёй беларускага ПЭН-цэнтру

5 лістапада ў Мінску адбыўся агульны сход беларускага ПЭН-цэнтру, на якім прайшло абранне новага старшыні арганізацыі. Ім стала выпускніца магістарскай праграмы Еўрапейскага гуманітарнага ўнівесітэта (ЕГУ) «Еўрапейскія даследванні» 2008 года Таццяна Нядбаева.

На пасадзе старшыні міжнароднай праваахоўнай арганізацыі прафісійных літаратараў «ПЭН-цэнтр» паэтка і перакладчыца Таццяна Нядбаева змяніла паэта Андрэя Хадановіча, які на працягу 8 гадоў кіраваў арганізацыяй. Выбітны беларускі літаратар Уладзімір Арлоў, які падтрымаў кандыдатуру Таццяны, падкрэсліў, што яна з’яўляецца таленавітай аўтаркай і вопытным арганізатарам культурных праектаў.

Летась выпускніца ЕГУ атрымала прэмію «Дэбют» за паэтычную кнігу «Сірэны спяваюць джаз». Як перакладчыца, Таццяна стала вядомай пасля пераклада кнігі Эвы Томсан «Песняры імперыі». Выпускніца натхнілася ідэяй перакладу дадзенай кнігі на беларускую мову, калі рыхтавала па ёй эсэ падчас навучання ў ЕГУ.

Назад
Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.