Курсы без атрымання ступені

ЕГУ запрашае ўсіх ахвотных рэгістравацца на курсы ў якасці вольных слухачоў. Слухачы могуць вывучаць асобныя дысцыпліны ці комплексы дысцыплін і прапаноўваць свае індывідуальныя навучальныя планы.

Акадэмічныя і фінансавыя абавязальніцтвы вызначаюцца навучальным пагадненнем паміж слухачом і ўніверсітэтам. Правілы, правы і абавязкі слухачоў пералічаныя ў Статуце Універсітэта і Вучэбным Палажэнні. Слухачы павінны памятаць, што большасць курсаў у ЕГУ выкладаецца на беларускай ці рускай мове; некаторыя курсы прапануюцца на іншых мовах. Калі ласка, даведвайцеся больш дэталёвую інфармацыю наконт дыстанцыйных курсаў ЕГУ па ніжэйпададзеным адрасе.

ЕГУ прапануе дыстанцыйныя курсы (без атрымання ступені) у наступных галінах:

  • Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва;
  • Культурная спадчына і турызм;
  • Візуальны дызайн і медыя;
  • Паліталогія і еўрапейскія даследаванні;
  • Медыя і камунікацыя;
  • Міжнароднае права.

Падрабязную інфармацыю наконт асаблівасцяў навучання і рэгістрацыі Вы знойдзеце ў раздзеле Дыстанцыйнае навучанне (па-руску).

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся, калі ласка, на адрас distance@ehu.lt.