Магістратура

Магістарскія праграмы ЕГУ рыхтуюць спецыялістаў у традыцыях еўрапейскай матрыцы ведаў у сферах права, паліталогіі, гісторыі, культурнай спадчыны, культурных і гендарных даследаванняў. Выпускнікі магістарскіх праграм ЕГУ могуць працягнуць адукацыю ў дактарантуры еўрапейскіх універсітэтаў. У рамках магістарскіх праграм ЕГУ праводзіцца спецыялізаванае навучанне, практычнае навучанне і навуковая праца. Для атрымання магістарскага дыплома неабходна залічыць ад 90 да 120 крэдытаў (навучальных адзінак), што зазвычай займае ад 1,5 да 2 гадоў навучання.

Асноўныя мовы выкладання – беларуская ці руская. Некаторыя курсы і практычныя заняткі праводзяцца таксама на англійскай мове. Колькасць студэнтаў у навучальных групах магістратуры зазвычай складае каля 15 чалавек. Фармат навучання – змяшаны (спалучэнне дыстанцыйных і аўдыторных заняткаў).

Апрача навучальных заняткаў, студэнты магістратуры ўдзельнічаюць у рознага кшталту прафесійнай, навуковай ці іншай дзейнасці па інтарэсах; вялікая ўвага надаецца стажоўцы ў міжнародных структурах.

Гістарычная і культурная спадчына
Магістр

Гістарычная і культурная спадчына

Развіццё міждысцыплінарных кампетэнцый у галіне гістарычнай і культурнай спадчыны. Падрыхтоўка да экспертнай працы па пытаннях турысцкага бізнесу, аховы культурнай спадчыны, міжнародных стасункаў, актуальных гістарычных працэсаў.

Гістарычная і культурная спадчына

Акадэмічная ступень: Магістр даследаванняў спадчыны
Тэрмін навучання: 1,5 гады
Культурныя даследаванні
Магістр

Культурныя даследаванні

Выпускнікі праграмы — гэта новае пакаленне сацыёлагаў, якія даследуюць актуальныя праблемы сучаснай культуры. Шырокія магчымасці міждысцыплінарных даследаванняў. 3 сучасныя спецыялізацыі: «Крытычныя гарадскія даследванні», «Гендэрныя даследванні», «Візуальныя і культурныя даследванні».

Культурныя даследаванні

Акадэмічная ступень: Магістр сацыялогіі
Тэрмін навучання: 1,5 гады
Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза
Магістр

Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза

Поўны цыкл падрыхтоўкі юрыста з вышэйшай адукацыяй — ступень «магістра права» за 5 гадоў. Міжнародныя практыкі і сучасныя тэорыі. Выпускнікі гатовыя да прыватнай юрыдычнай практыкі, працы юрысконсультамі, экспертамі ў аналітычных цэнтрах і інш.

Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза

Акадэмічная ступень: магістр права
Тэрмін навучання: 5 гадоў (дзённая форма); 6 гадоў (завочная форма); 2 гады (У выпадку наяўнасці ступені бакалаўра/спецыяліста ў галіне права);
Публічная палітыка
Магістр

Публічная палітыка

Інавацыйная праграма навучання. Распрацаваная сумесна з Лейдэнскім універсітэтам і Нідэрландскім інстытутам дзяржаўнага кіравання ROI. Падрыхтоўка спецыялістаў у галіне дзяржаўнага кіравання, палітычнага PR і прафесійнай дзейнасці ў міжнародных грамадскіх арганізацыях.

Публічная палітыка

Акадэмічная ступень: Mагістр палітычных навук
Тэрмін навучання: 1,5 гады
Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.