Студэнты-неграмадзяне Еўрапейскага саюза, каб патрапіць у Літву, павінныя атрымаць візу, для чаго неабходна звярнуцца ў Амбасаду ці Консульства Літвы.

ЕГУ дапамагае студэнтам падрыхтаваць дакументы на атрыманне візы.

Студэнтам сталай формы навучання належыць падаць дакументы на часовы від на жыхарства ў Літве ці на атрыманне нацыянальнай візы (працяглага знаходжання, тып D) у выпадку, калі яны плануюць знаходзіцца ў Літве больш за 90 дзён на працягу паўгода.

Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю, дасылайце нам вашыя пытанні на электронны адрас visa@ehu.lt

Па больш дэталёвую інфармацыю па візавых пытаннях грамадзяне Беларусі могуць звяртацца да:

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
вул. Захарава 68
220088 Мінск, Беларусь
Тэл.: +375172176491
Эл. пошта: amb.by@urm.lt