ARTES LIBERALES – штогадовая праграма, што ладзіцца ў Мінску (Беларусь), каб прадэманстраваць важную ролю гуманітарнай адукацыі ў працэсе абуджэння творчай і грамадзянскай энергіі дэмакратычных грамадстваў.

У праграму ўваходзяць інтэлектуальныя дыскусіі на тэмы сучаснай адукацыі, мастацтва і гуманітарных навук, а таксама выставы мастацкіх прац, прэзентацыі кніг, фільмаў, відэапраектаў і шэраг іншых ініцыятываў.

Заняткі праводзяць спецыялісты ў галіне медыя, дызайну, псіхалогіі, філасофіі, гісторыі, права, фатаграфіі, сацыялогіі ды іншых дысцыплін. Мерапрыемствы адбываюцца ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў»; яны бясплатныя і адкрытыя для наведвання шырокай публікай.

Першы цыкл мерапрыемстваў ЕГУ Artes Liberales прайшоў у траўні 2012 г., другі – у лютым 2013 г. (больш падрабязная інфармацыя – тут), а трэці – у лютым 2014 г. Чытайце пра мерапрыемствы, што ўжо адбыліся, і сачыце за інфармацыяй пра наступныя падзеі ў групе Artes Liberales у Facebook.

Чым ёсць Artes Liberales?

Панятак ARTES LIBERALES («вольныя мастацтвы») ахоплівае сукупнасць ведаў і звычак розуму, якія – як лічылася ад часоў антычнасці – абавязкова павінны былі засвойваць свабодныя грамадзяне.

Гуманітарныя каледжы і ўніверсітэты грунтуюцца на падставовым прынцыпе: сэнс гуманітарнай адукацыі палягае ў развіцці звычак розуму, а не проста ў засваенні корпуса ведаў. Мэтай гуманітарнай адукацыі ёсць развіццё здольнасці індывіда да яснага, крытычнага і творчага мыслення; мудрых і этычных разважанняў і дзеянняў; яснай і эфектыўнай камунікацыі.

Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.