Бібліятэка ЕГУ прапануе сваім чытачам доступ да электронных навуковых рэсурсаў. Звяртаем вашую ўвагу на тое, што доступ да падпісных рэсурсаў ажыццяўляецца на падставе ліцэнзійных пагадненняў. Гэтыя ліцэнзійныя матэрыялы ёсць аб’ектамі аўтарскага права і ахоўваюцца міжнароднымі канвенцыямі і заканадаўствам Літоўскай Рэспублікі.

Карыстальнікам дазволена:

Карыстальнікі падпісных рэсурсаў ЕГУ маюць права ў навуковых і адукацыйных мэтах праглядаць у рэжыме анлайн любую колькасць і аб’ём інфармацыі, размешчанай на падпісных рэсурсах. Аднак карыстальнікам дазволена спампоўваць, раздрукоўваць, капіяваць частку (не больш за 10%) інфармацыі (кнігі ці выпуску часопіса). Любое выкарыстанне інфармацыі ў навуковых і даследчых працах магчымае толькі пры ўмове пазначэння цытаванай крыніцы і павагі да аўтарскіх правоў.

Карыстальнікам забаронена:

  • перадаваць дадзеныя ці перадаваць трэцім асобам права доступу да падпісных рэсурсаў;
  • змяшчаць інфармацыю з падпісных рэсурсаў у інтэрнэце ці выкарыстоўваць яе з камерцыйнымі мэтамі.

Катэгарычна забаронена спампоўваць вялікія аб’ёмы інфармацыі, парушаючы закон аб аўтарскіх правах, а таксама выкарыстоўваць праграмнае забеспячэнне для захавання інфармацыі на электронных носьбітах і камп’ютарах.

Выкарыстоўваючы інфармацыю з рэсурсаў адкрытага доступу, калі ласка, прытрымлівайцеся прынцыпу добрасумленнага выкарыстання.