Бібліятэка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта аказвае сваім карыстальнікам наступныя платныя і бясплатныя паслугі:

Платныя паслугі

1. 1. Кошты на раздрукоўку і ксеракапіяванне (самаабслугоўванне):

Колькасць копіяў Кошт разам з карткай (у еўра) Папаўненне карткі (у еўра)
200 копіяў 4,90 4,10
100 копіяў 3,20 2,35
50 копіяў 2,35 1,45

1 копія = 1 старонка А4

Каляровы друк:
0,15 еўра за 1 старонку фармату А4;
0,30 еўра за 1 старонку фармату А3.
За каляровы друк трэба плаціць асобна (раздрукоўка не па картках).

2. Пераплёт матэрыялаў пластыкавай спіраллю.

Колькасць аркушаў, якія пераплятаюцца Кошт пераплёту з вокладкамі (у еўра) Кошт пераплёту без вокладак (у еўра)
50 ці менш 0,90 0,60
51-100 1,00 0,70
101-150 1,15 0,90
151-200 1,30 1,00
201-300 1,75 1,45
301 ці больш 2,00 1,75

Выпраўленні ў пераплёце (замена ці перастаўленне аркушаў і да г.п.) – 0,30 еўра.

Паводле афіцыйнага курсу 1 еўра = 3,45280 літа

Бясплатныя паслугі

  1. Выдача ў часовае карыстанне кніг ці іншых матэрыялаў з чытальнай залы і абанемента бібліятэкі (пры наяўнасці залогу, у адпаведнасці з зацверджанымі правіламі).
  2. Кансультацыйная дапамога ў пошуку дакументаў і інфармацыі.
  3. Карыстанне камп’ютарамі і інтэрнэтам.
  4. Сканаванне.
  5. Самастойны пераплёт матэрыялаў пластыкавай спіраллю (пры наяўнасці ўласных матэрыялаў для пераплёту).