Цэнтр кантытуцыяналізма і правоў чалавека

Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека – гэта акадэмічны праект ЕГУ, утвораны ў 2012 г. Асноўныя кірункі дзейнасці Цэнтра ─ даследчая, акадэмічная і кансультацыйная праца ў галіне станаўлення канстытуцыйнага правапарадку, сістэмы міжнародна-прававых каштоўнасцяў і забеспячэння правоў чалавека ў дзяржавах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы і СНД пры дапамозе акадэмічных структураў ЕГУ і асацыяваных удзельнікаў Цэнтра. Больш пра Цэнтр – па спасылцы.

Каманда Цэнтра:

Каманда Цэнтра гэта міждысцыплінарная група даследчыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў, аб’яднаная задачамі развіцця і папулярызацыі дзейнасці як Цэнтра, так і яго асобных праектаў.Мы ўпэўненыя, што ідэі і рашэнні, прапанаваныя камандай людзей, якія прадстаўляюць розныя сферы, з’яўляюцца максімальна эфектыўнымі і ўстойлівымі. Даведацца больш аб камандзе можна тут.

  • Выкладчыкі: лектар Алена Басалай, праф. Аляксандр Вашкевіч, дац. Давіле Сагаціене, лектар Інеса Столпер, дац. Ліліана Цімчанка, дац. Людміла Ульяшына, праф. Вітаутас Шлапкаўскас
  • Афіляваныя даследчыкі Наталля Мацкевіч, Лела Метревэлі, Дзмітрый Лабазінскі, Міхаіл Пастухоў
  • Студэнты и студэнткі: Хрысціна Гірла (5 курс, Міжнароднае права і права ЕС), Сяргей Яроменка (2 курс, Медыя і каммунікацыя), Марыя Жарылоўская (5 курс, Міжнароднае права і права ЕС), Аліна Канашэнко (5 курс, Міжнароднае права і права ЕС), Ганна Плотнікава (5 курс, Міжнароднае права і права ЕС), Аксана Тронева (2 курс, Еўрапейская спадчына), Данііл Саракула (3 курс, Міжнароднае права і права ЕС), Яугеній Салохін (2 курс, Сусветная палітыка і эканоміка)

Праекты Цэнтра:

Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека працуе над папулярызацыяй прававых сродкаў абароны канстытуцыйных правоў і правоў чалавека. Мы імкнемся развіваць культуру правоў чалавека і падтрымліваць акадэмічную супольнасць ЕГУ і грамадзянскую супольнасць дзяржаў рэгіёна Усходняй і Цэнтральнай Еўропы і СНД.

Рэгулярна абнаўляемую інфармацыю аб праектах глядзіце, калі ласка, на старонках нашага сайта.

Публікацыі і вебінары Цэнтра:

Пад эгідай Цэнтра ў рэжыме «анлайн» праводзяцца міжнародныя канферэнцыі, вэбінары, сустрэчы, на якіх прэзентуюцца даклады з самымі актуальнымі прававымі тэмамі і праблематыкай. Удзельнікамі такіх мерапрыемстваў становяцца тэарэтыкі і практыкі з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Украіны, Польшчы, Германіі, Нарвегіі, Францыі і іншых дзяржаў. Спікеры не проста канстатуюць наяўнасць праблемы, але і агучваюць сваю кропку погляду наконт яго рашэння, абменьваюцца ведамі і вопытам. Сабраныя ў выніку матэрыялы далей трансфармуюцца ў публікацыі ў форме асноўных тэзісаў і высноў, якія потым могуць быць выкарыстаны ў якасці тэарэтычнага матэрыялу; мець практычнае прымяненне. На нашым сайце можна знайсці публікацыі і вебінары.

Партнёры Цэнтра:

Мы верым, што стварэнне партнёрскіх адносін з’яўляецца неад’емнай часткай поспеху як Цэнтра, так і ўсёй сферы. Мы ўдзячныя нашым партнёрам за аказаны нам давер, за агульныя праекты і за тую будучыню, якую мы маем гонар будаваць разам. І, несумненна, мы з натхненнем чакаем вашых прапаноў аб партнёрстве і правядзенні сумесных праектаў! Далей – аб партнёрах цэнтра.

Члены Цэнтра:

Членамі Цэнтра канстытуцыяналізму з’яўляюцца прафесіяналы сваёй справы, выкладчыкі і практыкі розных галін права. Іх ролю немагчыма пераацаніць. Акадэмічныя веды і вопыт членаў Цэнтра спрыяюць развіццю, дапамагаюць у вядзенні праектаў і вырашэнні бягучых пытанняў Цэнтра. Дадатковая інфармацыя аб членах Цэнтра – па спасылцы.

Звязаная з Цэнтрам вучэбная праграма Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта

Міжнароднае права і права Еўрапейскага Саюза

Кантакты Цэнтра

Будзем рады знаёмству!