Выдавецтвa ЕГУ

Пра выдавецтва ЕГУ

Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта было заснаванае ў 1995 годзе ў Мінску. Выдавецкі дом ЕГУ спецыялізуецца на выпуску навуковай і навучальнай літаратуры па профільных дысцыплінах універсітэта: медыя і візуальным дызайне, медыя і камунікацыі (візуальная культура: кіно, тэлебачанне, інтэрнэт), беларусістыцы (гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія), сацыяльнай і палітычнай філасофіі, міжнародным праве, тэорыі і практыцы сучаснага мастацтва, культурнай спадчыне і турызме, паліталогіі і еўрапейскіх даследаваннях.

Выдавецтва ЕГУ прапануе наступныя кнігі і выданні:

  • філасофска-культуралагічны часопіс «Топас» (Topos);
  • асопіс даследаванняў усходнееўрапейскага Памежжа «Перекрёстки»;
  • дайджэст «Crossroads», які ўтрымлівае пераклад найцікавейшых публікацый перыядычнага выдання «Перекрёстки» і арыгінальныя артыкулы;
  • часопіс «Цайтшрыфт» (צײַטשריפֿט), прысвечаны вывучэнню яўрэйскай гісторыі, дэмаграфіі і эканомікі, літаратуры, мовы і этнаграфіі;
  • гадавік «Homo Historicus», прысвечаны праблемам гістарычнай антрапалогіі, сацыяльнай антрапалогіі, этналогіі і новым падыходам да гістарычнай навукі;
  • серыя «Conditio Humana», у якой публікуюцца выданні па сацыяльна-антрапалагічнай і палітычнай праблематыцы;
  • серыя кніг на беларускай мове, прысвечаная асаблівасцям гістарычнага і культурнага працэсу ў Беларусі, у тым ліку часопіс «Беларускі гістарычны агляд» і інш.;
  • серыя «Візуальныя і культурныя даследаванні», прысвечаная праблемам узаемадзеяння медыя і грамадства;
  • вучэбная і метадычная літаратура.

Дзе набыць

У навучальным корпусе – у бібліятэцы:
вул. Валакупю, 5
LT-10101 Вільня, Літва
Тэлефон: +370 5 274 0625

Кантакты

вул. Таура, 12
LT-01114 Вільня, Літва
Тэл.: +370 5 263 9650
Факс: + 370 5 263 9651
Эл. пошта: office@ehu.lt

Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.