ХХ Міжнародная студэнцкая канферэнцыя ЕГУ

Фота: Kilimas Arts

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае студэнтаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм да ўдзелу ў ХХ Міжнароднай студэнцкай канферэнцыі ЕГУ, якая адбудзецца 5-6 траўня ў Вільні.

Акадэмічная супольнасць, арыентаваная на вытворчасць сацыяльна адказнай крытычнай веды, міждысцыплінарную кааперацыю, эксперыментаванне з формамі даследчай працы і шырокую экспертызу ўсходне-еўрапейскіх працэсаў, прапануе разам шукаць адказы на наступныя пытанні:

  • Дэ-цэнтраванне ўніверсітэта: Хто сёння ўдзельнічае ў барацьбе за права на вытворчасць веды?
  • Уяўленні аб Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: Якія эфекты палітычных і праўных трансфармацыяў?
  • У-ва-сабленне станаўлення: Як вынайсці мовы апісання сучасных культурных працэсаў і антрапалагічных зрухаў?
  • Праектаванне пераўтварэнняў/designing change: Як шукаць эксперыментальныя формы партнерства для прыкладной крытычнай тэорыі?
  • Дыгіталізацыя навачаснасці: Як адказваць на эпістэмалагічныя і прагматычныя выклікі лічбавай рэальнасці?

Важна! Тэрмін падачы заявак з тэзісамі даклада – да 18 сакавікаАнлайн-заяўка павінна ўтрымліваць тэзісы даклада (аб’ём не больш за 500 словаў). Прыярытэт будуць мець даклады, у якіх прадстаўленыя вынікі эмпірычных даследаванняў.

З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца па гэтай спасылцы.

Кантактны адрас: studentconference @ ehu.lt. За абнаўленнямі сачыце на сайце ўніверсэтэта, а таксама на нашых старонках у сацыяльных сетках: VKFacebook.

Назад