Круглы стол у Мінску «Выпускнікі ЕГУ для Беларусі»

18 верасня ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адбудзецца круглы стол «Выпускнікі ЕГУ для Беларусі», на якім будуць прадстаўлены самыя значныя праекты і кнігі, аўтарамі ці ўдзельнікамі якіх з’яўляюцца выпускнікі ЕГУ ў Вільні. Круглы стол завершыць цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 25-годдзя ЕГУ.

Нягледзячы на ​​13 гадоў вымушанай працы ЕГУ ў Вільні, універсітэт застаецца непарыўна звязаным з Беларуссю. Па дадзеных апытанняў, 64,6% выпускнікоў універсітэта працуюць у прыватным сектары эканомікі, 17,4% – у няўрадавых арганізацыях, 10,1% – у дзяржаўных установах Беларусі. Падчас круглага стала выпускнікі 2008-2016 гадоў падзеляцца сваімі гісторыямі вядзення бізнесу і працы ў Беларусі, а таксама прадставяць апублікаваныя імі артыкулы або выдадзеныя кнігі. Выпускнікі – гэта адно з галоўных дасягненняў любога ўніверсітэта. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ганарыцца поспехамі сваіх выпускнікоў і з радасцю прапануе абітурыентам і іх бацькам, студэнтам, выкладчыкам і ўсім жадаючым далучыцца да круглага стала і даведацца з першых вуснаў, які шлях прайшлі некаторыя з нашых выпускнікоў пасля заканчэння ўніверсітэта.

Рэгістрацыя на мерапрыемства праходзіць па спасылцы да 17 верасня. Мерапрыемства адбудзецца 18 верасня а 18:00 у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску па адрасе вул. Захарава, 68.

Выпускнікоў і гасцей мерапрыемства павітае Амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андрюс Пулокас. Сустрэча будзе падзелена на дзве тэматычныя панэлі і прэзентацыі публікацый. Падчас першай панэлі вы даведаецеся аб бізнэсе і прадпрымальніцкім вопыце нашых выпускнікоў. У другой панэлі будуць прадстаўлены праекты, прысвечаныя садзейнічанню развіццю грамадзянскай супольнасці і НДА ў Беларусі. Па спасылцы вы зможаце азнаёміцца ​​з праграмай мерапрыемства.

Прыходзьце і запрашайце сяброў!

Пытанні аб мерапрыемстве, калі ласка, задавайце на электронны адрас andrei.khrapavitski@ehu.lt.

Назад