Вясновыя Дні адчыненых дзвярэй: ЕГУ запрашае абітурыентаў у Вільню

Фота: Канстанцін Грыднеў

30-31 сакавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў на вясновыя Дні адчыненых дзвярэй у Вільні. Мерапрыемства адбудзецца ў новым навучальным корпусе ЕГУ — былым будынку Аўгустынскага кляштара, размешчанага ў Старым горадзе Вільні, які ўключаны ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Штогод падчас Дзён адчыненых дзвярэй абітурыенты ЕГУ маюць магчымасць пазнаёміцца ​​з навучальнымі праграмамі, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ, задаць пытанні пра паступленне, стыпендыі, удзел у праграмах абмену, а таксама здаць уступныя іспыты ва ўніверсітэт.

Важна! ЕГУ дапамагае атрымаць бясплатную візу для наведвання Дзён адчыненых дзвярэй для вучняў школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, а таксама слухачоў курсаў у цэнтры «Прапілеі». Рэгістрацыя на мерапрыемства з візавай падтрымкай для навучэнцаў пройдзе да 11 лютага (уключна).

Рэгістрацыя без візавай падтрымкі адбудзецца да 22 сакавіка (уключна).

Рэгістрацыя на Дні адчыненых дзвярэй у Вільні праходзіць па спасылцы.

Праграма Дзён адчыненых дзвярэй

30 сакавіка (пятніца) удзельнікі Дзён адчыненых дзвярэй змогуць здаць уступныя іспыты па эсэ і кампазіцыі. Атрыманыя вынікі абітурыенты могуць выкарыстоўваць пры паступленні ў ЕГУ у 2018 годзе.

31 сакавіка (субота) пройдзе выстава адукацыйных праграм ЕГУ, профільныя сустрэчы абітурыентаў з выкладчыкамі, адміністрацыяй, студэнтамі і выпускнікамі ўніверсітэта, а таксама іспыт па замежнай мове.

 

Запрашаем азнаёміцца з тым, як Дні адчыненых дзвярэй адбыліся ў ЕГУ у лютым 2018 года:

Назад