ЕГУ — адзіны беларускі ўніверсітэт, які працуе ў межах еўрапейскай інтэлектуальнай традыцыі і згодна з прынцыпамі ліберальнай адукацыі. Навучанне ў ЕГУ ажыццяўляецца па мадэлі вольных навук і мастацтваў (англ. “Liberal arts”), што дазваляе максімальна раскрыць творчы і навуковы патэнцыял студэнтаў, а таксама сфарміраваць навыкі крытычнага мыслення і выхаваць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Чаму ЕГУ?

За что студенты
благодарны ЕГУ?
Глядзець відэа
  • Сучасны погляд на адукацыю
  • Міждысцыплінарнасць
  • Навучанне з арыентацыяй на практыку
  • Самастойнасць
  • Індывідуальны падыход
  • Міжнародны досвед
  • Даступнасць і адкрытасць
  • Падтрымка акадэмічный і сацыяльнай дзейнасці

Місія і стратэгія

З моманту свайго заснавання ў Мінску ў 1992 годзе прыярытэтам Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта з’яўляецца распрацозка і распаўсюджванне сацыяльна адказных крытычных даследванняў сферы сацыяльных і гуманітарных навук,забеспячэнне якасці адукацыі праз адзінства навучальных праграм з даследаваннямі, творчымі і прыкладнымі праектамі.

Згодна са Стратэгічным планам ЕГУ на 2016-2021 г., універсітэт мае намер і далей ствараць умовы для атрымання максімальна якаснага акадэмічнага і даследчага досведу, забяспечваць інавацыйныя падыходы ў навучанні і выкладанні, спрыяць міжкультурнаму дыялогу і ўключэнню Беларусі ў Еўрапейскую палітычную і акадэмічную супольнасць.

Даведацца больш пра стратэгічны план

Акадэмічная свабода

ЕГУ мае аўтаномію, якая заснаваная на прынцыпах самакіравання і акадэмічнай свабоды. ЕГУ з’яўляецца неад’емнай часткай еўрапейскай і сусветнай акадэмічнай супольнасці. Універсітэт прызнае еўрапейскія каштоўнасці і ў сваёй дзейнасці кіруецца палажэннямі Вялікай хартыі універсітэтаў, Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і іншымі нормамі міжнароднай навукова-акадэмічнай супольнасці.

Глядзець дакументы

Структура

Падрабязней пра структуру

Студэнты

Студэнты ЕГУ навучаюцца на праграмах бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры ў вочным, завочным і мяшаным (англ. “Blended”) фарматах. Як паўнавартасны удзельнік Балонскага працэсу ЕГУ дае студэнтам шырокія магчымасці ўдзелу ў праграмах мабільнасці. Высокая канкурэнтаздольнасць адукацыйных праграм ЕГУ значна павышае магчымасці студэнтаў паспяхова ўладкавацца на працу ў розных сферах дзейнасці як у Беларусі, так і за мяжой. Усе выпускнікі ЕГУ атрымліваюць дыпломы, якiя прызнаюцца ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы.
Падрабязней пра навучанне

Выпускнікі

EHU is an ambition
Глядзець відэа

З моманту заснавання ЕГУ ў 1992 годзе ўніверсітэт скончыла каля 3000 чалавек, з іх 2124 выпускніка ўжо атрымалі дыплом у Вільні. ЕГУ ганарыцца дасягненнямі сваіх выпускнікоў і штогод уручае ўзнагароду “Выбітнаму выпускніку ЕГУ”.

Высокая якасць адукацыі робіць выпускнікоў ЕГУ запатрабаванымі на рынку працы Беларусі. Згодна з вынікамі апошняга апытання, каля паловы выпускнікоў ЕГУ зарабляе больш за сярэдні штомесячны заробак у Мінску. Шматлікія выпускнікі працягваюць навучанне ці працуюць больш чым у 30 краінах свету.

Глядзець гісторыі поспеху

Ганаровыя дактары ўніверсітэт

Званне «Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта» прысуджаецца найбольш выбітным навукоўцам, дзяржаўным, грамадскім, рэлігійным і палітычным дзеячам Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў за выключныя дасягненні ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук, універсітэцкай адукацыі і культуры; за істотны ўнёсак у развіццё дэмакратыі і рэалізацыю прынцыпаў прававой дзяржавы; за плённы ўнёсак у развіццё культуры і паспяховае спрыянне міжкультурнаму дыялогу.
Падрабязней пра Ганоровых дактароў

Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.