Ганаровыя дактары

Д-р Ханс-Герт Пётэрынг (Dr. Hans-Gert Pöttering)

Д-р Ханс-Герт Пётэрынг (Dr. Hans-Gert Pöttering)

– выбітны нямецкі палітык, старшыня Еўрапейскага парламента (2007-2009), старшыня Фонда Конрада Адэнаўэера. Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 17 лістапада 2017 г. за выбітны ўнёсак па прасоўванні ідэі еўрапейскай інтэграцыі і падтрымцы акадэмічнай вольнасці.
Ален Флешэр (Alain Fleischer)

Ален Флешэр (Alain Fleischer)

– сусветна вядомы французскі пісьменнік, кінарэжысёр і фатограф. Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 17 ліпеня 2013 г. за выбітныя заслугі ў сферы развіцця адукацыі ў галіне мастацтва і культуры і ўнёсак ва ўмацаванне культурнага супрацоўніцтва паміж Францыяй і Беларуссю.
Алесь Разанаў

Алесь Разанаў

– слынны беларускі паэт і перакладчык. Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 19 траўня 2010 г. за выдатны ўнёсак у развіццё беларускай мовы і культуры, а таксама плённае спрыянне міжкультурнаму дыялогу.
Айцец Аляксандр Надсан

Айцец Аляксандр Надсан

- узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 27 лістапада 2008 года. Такім чынам акадэмічная супольнасць ЕГУ высока ацаніла навуковыя даследаванні а. А. Надсана ў галіне гісторыі Беларусі і гісторыі хрысціянства, а таксама адзначыла ягоны ўнёсак у развіццё беларускай культуры і распаўсюд ведаў пра Беларусь у свеце.
Праф. Петэр Паўлоўскі (Prof. Peter Pavlowski)

Праф. Петэр Паўлоўскі (Prof. Peter Pavlowski)

– узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 26 лютага 2004 г. за выбітны ўнёсак у развіццё еўрапейскага дыялогу.
Праф. Андрэа Рыкардзі (Prof. Andrea Riccardi)

Праф. Андрэа Рыкардзі (Prof. Andrea Riccardi)

– італьянскі даследчык гісторыі Царквы новага і найноўшага перыяду, праф. сучаснай гісторыі ў Трэцім Рымскім універсітэце, Італія. Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 11 снежня 2003 г.
Праф. Рольф Штобер (Prof. Rolf Stober)

Праф. Рольф Штобер (Prof. Rolf Stober)

– выбітны дзеяч Германіі ў галіне палітыкі і права, праектны каардынатар шэрагу міжнародных адукацыйных і даследчых праграм у галіне права, ганаровы доктар Універсітэта ў г. Дортмунд, Германія. Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 24 красавіка 2003 г. за істотны ўнёсак у развіццё эканамічнага права і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія у сферы падрыхтоўкі юрыдычных кадраў.
Стэфан Эсэль (Stéphane Hessel)

Стэфан Эсэль (Stéphane Hessel)

– выбітны французскі дыпламат, грамадскі дзеяч, публіцыст; Камандор ордэна Пачэснага легіёна, Кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі». Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 24 сакавіка 2003 г. за выбітныя заслугі ў галіне дыпламатыі і абароны правоў чалавека.
Вольга Седакова

Вольга Седакова

– расійская паэтка, перакладчыца, навуковец у галіне хрысціянскай культуры. Яе вершы перакладзеныя на нямецкую, французскую, італьянскую, шведскую, галандскую, грэцкую, албанскую, іўрыт, сербскую, польскую і фінскую мовы. В. Седакова ўганараваная шматлікімі літаратурнымі прэміямі, у тым ліку Ватыканскай прэміяй імя Уладзіміра Салаўёва (1998). Узнагароджаная званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 3 сакавіка 2003 г. за выбітныя заслугі ў справе духоўнай асветы і хрысціянскага сведчання ў сучаснай культуры Усходу і Захаду.
Праф. Альфрэд Гросэр (Prof. Alfred Grosser)

Праф. Альфрэд Гросэр (Prof. Alfred Grosser)

– выбітны дзеяч у галіне адукацыі і культуры Францыі, кіраўнік акадэмічных праграм Парыжскага інстытута палітычных навук, Вышэйшай камерцыйнай школы Францыі ды іншых навучальных устаноў Францыі. Прэзідэнт Асацыяцыі па падтрымцы міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне культуры, ганаровы прэзідэнт Асацыяцыі па падтрымцы маладых дзеячоў культуры і мастацтва, Францыя. Лаўрэат шматлікіх прэмій і кавалер шэрагу ордэнаў (Францыя, Германія). Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 15 снежня 2001 г. за ўнёсак у развіццё культуры, адукацыі, дасягненні ў галіне палітычных і гуманітарных навук.
Праф. Кшыштаф Занусі (Prof. Krzysztof Zanussi)

Праф. Кшыштаф Занусі (Prof. Krzysztof Zanussi)

– выбітны польскі рэжысёр і грамадскі дзеяч, прэзідэнт Еўрапейскай кінафедэрацыі, чалец Папскай камісіі па культуры, Польшча. Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 7 траўня 2001 г. за выбітныя заслугі ў галіне сусветнага кінамастацтва, унёсак у сучасную культуру. 
Вольфганг Грыгер (Wolfgang Grieger)

Вольфганг Грыгер (Wolfgang Grieger)

– нямецкі бізнэсовец, кіраўнік кансалтынгавай кампаніі «Грыгер Малізон», філантроп. Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 24 кастрычніка 2000 г. за выдатныя дасягненні ў галіне эканамічнага супрацоўніцтва і ўнёсак у развіццё добрасуседскіх дачыненняў паміж народамі Беларусі і Германіі.
Праф. Сяргей Аверынцаў

Праф. Сяргей Аверынцаў

– выбітны расійскі даследчык у галіне культуры і класічнай філалогіі, акадэмік Расійскай акадэміі навук, супрацоўнік Інстытута славянскіх даследаванняў Венскага ўніверсітэта. Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 15 траўня 2000 г. за ўнёсак у развіццё навукі і хрысціянскай культуры.
Праф. Альгірдас Бразаўскас (Prof. Algirdas Brazauskas)

Праф. Альгірдас Бразаўскас (Prof. Algirdas Brazauskas)

– Прэзідэнт (1993-1998 гг.), прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі (2001-2006 гг.). Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 11 траўня 2000 г. за выдатныя дасягненні ў развіцці і ўмацаванні добрасуседскіх дачыненняў паміж народамі Літвы і Беларусі.
Праф. Нікалаўс Вірволь (Prof. Nikolaus Wyrwoll)

Праф. Нікалаўс Вірволь (Prof. Nikolaus Wyrwoll)

– вядомы тэолаг, даследчык праблемы дыялогу паміж каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі, дырэктар Інстытута Усходняй царквы Рэгенсбургскага ўніверсітэта, Германія. Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 15 студзеня 1999 г.
Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.