Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт вытрываў і паспяхова ажыццяўляе сваю місію дзякуючы неацэннай ролі ўрада Літвы, які дапамог ЕГУ захаваць акадэмічныя свабоды і ўзнавіць універсітэт у Вільні, і няспыннай падтрымцы донараў.

З 2016 г. Шведскае агенцтва па міжнародным развіцці (SIDA) актыўна падтрымлівае універсітэт і адмініструе фінансавую дапамогу ад імя Еўрапейскага саюза і іншых донараў. Паўночныя краіны аказвалі важную дапамогу з моманту пераезда ЕГУ ў Вільню і сёння SIDA мае асноўную ролю ў развіцці і эфектыўнай працы ЕГУ. Акрамя таго, гранты SIDA дазволілі рэалізаваць шэраг важных навуковых і акадэмічных праектаў.

Некамерцыйная арганізацыя Friends of EHU, што месціцца ў ЗША, таксама мабілізуе сродкі і займаецца зборам ахвяраванняў на карысць ЕГУ.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт выказвае вялікую падзяку ўсім донарам, што аказалі фінансавую ці іншую дапамогу, без якой немагчыма было б узнавіць універсітэт у Вільні і забяспечыць яго далейшае развіццё. Вы таксама можаце далучыцца да гэтага ганаровага спісу донараў і ахвяраваць сродкі на падтрымку ЕГУ.

Падтрымаць ЕГУ

Вы таксама можаце ахвяраваць сродкі, зрабіўшы грашовы перавод на банкаўскі рахунак універсітэта. Падчас афармлення пераводу ў раздзеле «Bank transfer information/інфармацыя для банкаўскага пераводу», калі ласка, пазначце «Ахвяраванне для Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта».

Назва банка: Swedbank AB
Адрас банка: Konstitucijos 20A, 03502, Vilnius, Lithuania
Інфармацыя для банкаўскага пераводу: Пожертвование для Европейского гуманитарного университета
SWIFT: HABALT22
Уладальнік рахунку: Europos humanitarinis universitetas
Нумар рахунку: LT53 7300 0101 0055 9681

Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.