Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнароднае супрацоўніцтва дае студэнтам і выкладчыкам ЕГУ мноства магчымасцей: набыццё вопыту жыцця ў іншым культурным і моўным асяроддзі, удзел у розных праектах, стажыроўках, конкурсах. Поўны спіс прапанаваных напрамкаў можна ўбачыць ніжэй.

ЕГУ супрацоўнічае з еўрапейскімі і паўночнаамерыканскімі адукацыйнымі ўстановамі па наступных кірунках:

  • пашырэнне спісу курсаў на англійскай, нямецкай і французскай мовах;
  • праграмы атрымання сумеснай ступені (на стадыі распрацоўкі);
  • арганізацыя стажыровак студэнтаў у Еўропе і Паўночнай Амерыцы;
  • супольныя міжнародныя навукова-даследчыя праекты;
  • членства ў міжнародных універсітэцкіх арганізацыях і аб’яднаннях;
  • удзел у міжнародных акадэмічных конкурсах;
  • міжнародныя канферэнцыі;
  • удасканаленне сістэмы адміністрацыйнага і арганізацыйнага кіравання;
  • абмен студэнтамі і выкладчыкамі.

Каб даведацца больш пра магчымасці праграм абмену, калі ласка, завітайце на англійскую ці рускую версіі нашай старонкі.