Філасофія

Акадэмічная ступень

Доктар філасофіі (PhD)

Тэрмін навучання

4 гады

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

01 (H)

Апісанне праграмы

У 2011 годзе Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт супольна з Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Каўнас) і Літоўскім інстытутам даследавання культуры (Вільня) адкрыў дактарантуру па кірунку «Філасофія».

Філасофская дактарантура ЕГУ спалучае ў сабе адданасць еўрапейскай гісторыка-філасофскай традыцыі з гнуткай міждысцыплінарнай арыентацыяй, што дазваляе глыбока і плённа аналізаваць найскладанейшыя і злабадзённыя праблемы сучаснага чалавека і грамадства.

Дысертацыйныя даследаванні праводзяцца ў дактарантуры па двух базавых кірунках:

  • Уплыў сучасных тэхналогій на сацыяльныя практыкі і вопыт ідэнтычнасці.
  • Сацыяльныя і этычныя трансфармацыі ў эпоху глабалізацыі.

Дактарантура ЕГУ – гэта магчымасць істотна падвысіць сваю прафесійную кваліфікацыю, прадуктыўна інтэгравацца ў еўрапейскую акадэмічную супольнасць, абараніць дысертацыю і атрымаць ступень доктара гуманітарных навук (PhD in Philosophy), якая прызнаецца ў Еўрапейскім саюзе.

На навучанне ў дактарантуру прымаюцца асобы, якія маюць ступень магістра (ці дыплом аб вышэйшай адукацыі).

Тэрмін навучання ў дактарантуры ЕГУ – 4 гады. За гэты час дактарант вывучае і здае экзамены па прадметах (на выбар), публікуе артыкулы па тэме дысертацыі, бярэ ўдзел у канферэнцыях і іншых акадэмічных актыўнасцях. Вынікам навучання ў дактарантуры ёсць абарона дысертацыі.

Заяўкі, аплата і стыпендыі

Кошт навучання на 2016/17 навуч. год

Для грамадзянаў і пастаянных жыхароў Рэспублікі Беларусь Для асобаў, якія не з’яўляюцца грамадзянамі і пастаяннымі жыхарамі Рэспублікі Беларусь
€1000/год €3400/год

Больш дэталёвую інфармацыю наконт працэсу паступлення i патрабаванняў можна даведацца па спасылцы (рус.)

Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.