Культурныя даследаванні

Акадэмічная ступень

Магістр сацыялогіі

Тэрмін навучання

1,5 гады

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

621L30006

Апісанне праграмы

Асноўная мэта праграмы палягае ў тым, каб даць грамадзянам Рэспублікі Беларусь і іншых краін рэгіёна адсутныя ў іх на цяперашні час магчымасці сучаснага ўніверсітэцкага навучання другога ўзроўню ў галіне сацыялогіі культуры (з паглыбленай падрыхтоўкай у абсягу гендарнай тэорыі, крытычных гарадскіх даследаванняў, а таксама візуальных і культурных даследаванняў), адпаведныя еўрапейскім стандартам вышэйшай адукацыі ў гэтай галіне.

Праграма арыентаваная на:

  • падрыхтоўку даследчыкаў, здатных паскорыць мадэрнізацыю беларускай (і шырэй – постсавецкай) навукі і яе інтэграцыю ў еўрапейскую і сусветную інтэлектуальную прастору – у галіне сацыялогіі культуры і гендарнай тэорыі;
  • падрыхтоўку новага пакалення даследчыкаў, здольных выкарыстоўваць атрыманыя імі тэарэтычныя веды ў галіне сацыялогіі, антрапалогіі і тэорыі культуры для самастойнага аналізу актуальных нацыянальных і глабальных праблем і практычнага іх прымянення ва ўзаемадзеянні з рознымі структурамі дзяржаўнага і недзяржаўнага сектараў;
  • падрыхтоўку крытычных інтэлектуалаў, што спрыяюць развіццю дэмакратычнай публічнай сферы і гатовыя браць актыўны ўдзел у працэсах папулярызацыі і камунікацыі навуковых ведаў у медыясферы.

Спецыялізацыя «Крытычныя гарадскія даследаванні»

Спецыялізацыя была збудаваная на грунце Лабараторыі Крытычнага Ўрбанізму, заснаванай у ЕГУ ў 2007 годзе і ўтварыўшай адзін з рэгіянальных цэнтраў стварэння веды пра горад у грамадскіх і гуманітарных навуках. Спецыялізацыя складаецца з трох тэматычных кірункаў, якія рэалізуюцца адмыслова падабраным складам выкладчыкаў.

Горад і медыі – гістарычныя формы медыятызацыі гарадскога асяроддзя; тэхналогіі і метады рэпрэзентацыі прасторы; тэндэнцыі віртуалізацыі і дыгіталізацыі гарадскіх інфраструктур.

Цэнтралізацыя і дэ-цэнтралізацыя ўлады як пытанне сацыялогіі горада – грамадскія і прасторавыя наступствы стратэгіі дэ-цэнтралізацыі ўлады ва Ўкраіне; трансфер стратэгій гарадскога развіцця (Поўнач-Поўдзень, Захад-Усход); Еўрапеізацыя інстытутаў гарадскога планавання (Літва, Беларусь, Украіна).

Лакалізаваныя культурныя індустрыі – рэжымы і інструменты валарызацыі гарадскога асяроддзя; вывучэнне супольнасцяў і інструменты мяккага планавання; сацыялогія культурнага сектара; прасторавыя інтэрвенцыі і падзеевы капіталізм.

Кар’ерныя перспектывы

Даследчыя інстытуты і цэнтры, культурны сектар, міжнародныя арганізацыі, гарадская адміністрацыя, СМІ, працяг навучання на доктарскіх праграмах па гарадскіх даследваннях і сумежных дысцыплінах.

Спецыялізацыя «Гендарныя даследаванні»

Магістарская праграма «Гендарныя даследаванні», створаная ў Мінску ў 2000 г. пры Цэнтры гендарных даследаванняў ЕГУ (дзякуючы фінансавай падтрымцы Фонда Дж. і К. Макартураў) і адноўленая ў 2005 г. у Вільні, з’яўляецца міждысцыплінарнай і арыентаванай на маладых даследчыкаў, якія імкнуцца атрымаць сістэмныя веды ў галіне гендарнай тэорыі.

Спецыялізацыя «Візуальныя і культурныя даследаванні»

Візуальныя і культурныя даследаванні – новы міждысцыплінарны кірунак, што ўзнік на скрыжаванні філасофіі, тэорыі культуры, сацыялогіі і мастацтвазнаўства, цэнтральная праблема якога – даследаванне сучаснага грамадства ў кантэксце «візуальнага павароту».

Кар’ерныя перспектывы

Спецыялізацыя «Крытычныя гарадскія даследаванні»

Культурніцкі сектар, няўрадавыя арганізацыі, гарадская адміністрацыя, універсітэты і даследчыя цэнтры, СМІ, праектная дзейнасць, працяг навучання на доктарскіх праграмах па гарадскіх даследаваннях і сумежных дысцыплінах.

Спецыялізацыя «Гендарныя даследаванні»

Выкладчык гендарнай тэорыі, культуралогіі, сацыяльнай тэорыі ў ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных установах; даследчык у навуковых інстытутах і цэнтрах; эксперт і кансультант ва ўстановах, якія займаюцца пытаннямі адукацыі, культурнай палітыкі, сацыяльнай працы, і ў розных няўрадавых ды грамадскіх арганізацыях, праца якіх звязаная з пытаннямі гендарнай роўнасці і асветы; кансультант пры дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыях і ўстановах, што займаюцца пытаннямі гендарнай палітыкі, гендарнай адукацыі, рэпрадуктыўных правоў, сацыяльнай працы; а таксама ў сродках масавай інфармацыі.

Спецыялізацыя «Візуальныя і культурныя даследаванні»

Даследчык у навуковых інстытутах і цэнтрах; выкладчык у ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у галіне сацыялогіі культуры і аўдыявізуальных камунікацый; кіна-, тэле- і арткрытык у сродках масавай інфармацыі; медыяаналітык і прадзюсар у сферы крэатыўных індустрый.

Заяўкі, аплата і стыпендыі

Кошт навучання на 2016/17 навуч. год

Для грамадзянаў і рэзідэнтаў Беларусі Для грамадзянаў іншых краін
Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год
Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €750/год
Рэйтынг 9,20 і ніжей – €1500/год
€2500/год

* Рэйтынг абітурыентаў магістратуры разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал дадатку да дыплома аб вышэйшай адукацыі; 2) Адзнака па іспыце па ангельскай мове; 3) Адзнака па даследчым праекце

Агульная інфармацыя датычна працэсу паступлення, патрабаванняў, фінансавай падтрымкі.

Патрабаванні да паступлення на паасобныя магістарскія праграмы (спасылкі на рускую версію сайта, што рэгулярна абнаўляецца).

Кантакты

recruitment@ehu.lt
questionehu
+370 5 2639650
Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.