Акадэмічная ступень

бакалаўр камунікацыі і інфармацыі

Тэрмін навучання

4 гады (дзённая форма); 5 гадоў (завочная форма);

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

612P90004

Апісанне праграмы

«Медыя і камунікацыя» ўваходзіць у лік найбольш папулярных бакалаўрскіх праграм універсітэта. Унікальны навучальны план праграмы арыентаваны на падрыхтоўку спецыялістаў у адной з найбольш актуальных і запатрабаваных галін ведаў у сучасным свеце – у галіне, звязанай з вытворчасцю разнастайнай аўдыявізуальнай прадукцыі.

У сучаснай медыясферы робяцца запатрабаваныя не толькі і не столькі вузкія спецыялісты (з абмежаваным і залежным ад існуючых тэхналогій медыявытворчасці наборам ведаў і навыкаў), колькі поліфункцыянальныя і адаптыўныя людзі з крэатыўным мысленнем, разуменнем логікі сацыяльнага развіцця і ролі медыяў у сучасным грамадстве, з высокай гуманітарнай культурай (у якую ўваходзіць і веданне замежных моваў на ўзроўні прафесійнай камунікацыі), матываваныя на тое, каб увесь час падвышаць сваю кваліфікацыю і атрымліваць дадатковыя веды.

Спецыялізацыя «Новыя медыі» (раней: спецыялізацыя «Масавыя камунікацыі і журналістыка»)

Спецыялізацыя «Новыя медыі» арыентаваная на падрыхтоўку прафесійных журналістаў для працы ў друкаваных і электронных сродках масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, Інтэрнэт-СМІ), спецыялістаў у галіне медыяпланавання, медыяменеджменту, рэкламы і PR.

Спецыялізацыя «Візуальная культура і крэатыўныя індустрыі» (раней: спецыялізацыя «Візуальная культура (кіно, тэлебачанне, Інтэрнэт)»)

Спецыялізацыя «Візуальная культура і крэатыўныя індустрыі» арыентаваная, у першую чаргу, на падрыхтоўку тэарэтыкаў, крытыкаў і прадзюсараў у сферы сучаснай аўдыявізуальнай вытворчасці (дакументальнае і навукова-папулярнае кіно, фатаграфія).

Кар’ерныя перспектывы

Спецыялізацыя «Новыя медыі»

Журналіст і рэдактар на радыё, тэлебачанні, у друкаваных і электронных СМІ; менеджар і прадзюсар у арганізацыях, дзейнасць якіх звязаная з вытворчасцю і прамоцыяй медыяпрадуктаў рознага профілю (аўдыя-, тэле- і Інтэрнэт-праекты); PR-агенцтвы; выкладчык ці даследчык у галіне аўдыявізуальных камунікацый і новых медыяў; медыяаналітык у аналітычных і кансалтынгавых цэнтрах.

Спецыялізацыя «Візуальная культура і крэатыўныя індустрыі»

Рэжысёр і сцэнарыст у аўтарскіх і калектыўных відэа- і тэлепраектах; кінааналітык і кінакрытык у мас-медыя; куратар у галіне фатаграфіі і медыяльных формаў мастацтва (media art); прадзюсар і прамоўтар разнастайных праектаў у галіне крэатыўных індустрый (анімацыйных, музычных, рэкламных, фатаграфічных, кінематаграфічных, тэлевізійных і мультымедыйных прадуктаў); выкладчык ці даследчык у галіне медыятэорыі, крэатыўных індустрый і візуальнай культуры ў вышэйшых навучальных установах, навуковых і аналітычных цэнтрах.

Заяўкі, аплата і стыпендыі

Кошт навучання на 2017/18 навуч. год

Для грамадзянаў і рэзідэнтаў Беларусі Для грамадзянаў іншых краін
Дзённая форма Рэйтынг 9,91 і вышэй – €0/год
Рэйтынг ад 9,51 да 9,90 – €800/год
Рэйтынг ад 9,11 да 9,50 – €1400/год
Рэйтынг 9,10 і ніжэй – €2000/год
€2500/год
Завочная форма Рэйтынг 9,91 і вышэй – €0/год
Рэйтынг ад 9,51 да 9,90 – €400/год
Рэйтынг ад 9,11 да 9,50 – €800/год
Рэйтынг 9,10 і ніжэй – €1000/год
€1700/год

* Рэйтынг абітурыентаў дзённага бакалаўрыяту разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал атэстата па гуманітарных прадметах; 2) Адзнака па іспыце па замежнай мове; 3) Адзнака па іспыце па эсэ; 4) Адзнака па літаратуры

** Рэйтынг абітурыентаў завочнага бакалаўрыяту разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал атэстата па гуманітарных прадметах; 2) Адзнака па замежнай мове; 3) Адзнака па іспыце па сумоўі; 4) Адзнака па літаратуры
*** Пры паступленні на праграму «Медыя і камунікацыя» абітурыенты прадстаўляюць партфоліа, які ацэньваецца дадатковымі баламі ад 0,1 да 1,0

Агульная інфармацыя датычна працэсу паступлення, патрабаванняў, фінансавай падтрымкі для дзённай формы навучання; для завочнай формы навучання (спасылкі на рускую версію сайта, што рэгулярна абнаўляецца).

Патрабаванні да паступлення на паасобныя праграмы дзённай і завочнай формы навучання.

Кантакты

recruitment@ehu.lt
questionehu
+370 5 2639650

Файлы і дакументы

EHU_Medijos ir komunikacija_B_2016_56f119a3f09fa.pdf
Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.