Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза

Акадэмічная ступень

магістр права

Тэрмін навучання

5 гадоў (дзённая форма); 6 гадоў (завочная форма); 2 гады (У выпадку наяўнасці ступені бакалаўра/спецыяліста ў галіне права);

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

601M90005

Апісанне праграмы

Праграма «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза» рыхтуе прафесіяналаў, здольных да экспертнай прававой дзейнасці, а таксама навуковай і акадэмічнай працы. Праграма ўяўляе сабой поўны цыкл падрыхтоўкі юрыста з вышэйшай адукацыяй; пасля сканчэння праграмы яе выпускнікам надаецца ступень «магістр права». Прапанаваная праграма арыентаваная на падрыхтоўку юрыстаў, творча актыўных у галіне юрыспрудэнцыі і здольных вырашаць арганізацыйна-кіраўніцкія задачы па спецыяльнасці, працаваць у сферы юрыдычных паслуг і праватворчасці ў нацыянальнай і міжнароднай прасторах.

Праграма спецыялізуецца на галіне, што на сённяшні дзень не вельмі развітая ў Беларусі, але вельмі істотная для развіцця міжнародных і еўрапейскіх эканамічных, палітычных і культурных працэсаў і сувязяў у краіне і рэгіёне. Праграма дазваляе выкарыстоўваць патэнцыял ЕГУ ў галіне гуманітарызацыі юрыдычнай адукацыі і гнутка рэагаваць на патрэбы рынку працы, структурныя змены ў грамадстве і станоўчы міжнародны вопыт, фарміраваць у Беларусі і рэгіёне акадэмічны і прафесійны асяродак, унутраныя нормы якога ёсць рэлевантнымі еўрапейскім культурным і прававым прынцыпам.

Кар’ерныя перспектывы

Пасля сканчэння праграмы выпускнікі могуць працягваць навучанне ў дактарантуры ўніверсітэтаў Еўропы і ЗША ці развіваць кар’еру ў любым з відаў прафесіі юрыста: прыватнай юрыдычнай практыцы, адвакатуры, у якасці юрысконсультаў на прадпрыемствах, у грамадскіх і дзяржаўных арганізацыях, быць выкладчыкамі ў навучальных установах, экспертамі ў аналітычных цэнтрах, міжнародных установах.

Цяперашнія выпускнікі праграм права Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта працуюць у юрыдычных фірмах, займаюцца прыватнай практыкай, працягваюць навучанне на дактаранцкіх праграмах у Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце, універсітэтах Польшчы, Германіі, Францыі, Нідэрландаў, ЗША, Канады.

Праграма дазваляе нашым выпускнікам быць у аднолькавай ступені запатрабаванымі на рынках працы ЕС і СНД дзякуючы здольнасцям працаваць у галіне як нацыянальнага, так і еўрапейскага і міжнароднага права.

Заяўкі, аплата і стыпендыі

Кошт навучання на 2017/18 навуч. год

Для грамадзянаў і рэзідэнтаў Беларусі Для грамадзянаў іншых краін
Дзённая форма Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год
Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €800/год
Рэйтынг ад 8,81 да 9,20 – €1400/год
Рэйтынг 8,80 і ніжэй – €2000/год
€2500/год
Завочная форма Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год
Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €400/год
Рэйтынг ад 8,81 да 9,20 – €800/год
Рэйтынг 8,80 і ніжэй – €1000/год
€1700/год

* Рэйтынг абітурыентаў дзённага бакалаўрыяту разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал атэстата па гуманітарных прадметах; 2) Адзнака па іспыце па замежнай мове; 3) Адзнака па іспыце па эсэ; 4) Адзнака па грамадазнаўстве

** Рэйтынг абітурыентаў завочнага бакалаўрыяту разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал атэстата па гуманітарных прадметах; 2) Адзнака па замежнай мове; 3) Адзнака па сумоўі; 4) Адзнака па грамадазнаўстве

Агульную інфармацыю наконт працэсу паступлення на праграму можна даведацца тут (спасылка на рускую версію сайта, што рэгулярна абнаўляецца).

Кантакты

recruitment@ehu.lt
questionehu
+370 5 2639650

Файлы і дакументы

Вучэбны план праграмы (68.50 KB)
Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.