
Акадэмічная ступень
Тэрмін навучання
Нацыянальны код адукацыйнай праграмы
Апісанне праграмы
Мэта магістарскай праграмы “Публічная палітыка” – падрыхтоўка спецыялістаў у галіне дзяржаўнага кіравання, менеджменту ў сферы грамадзянскай супольнасці, а таксама для прафесійнай дзейнасці ў міжнародных і рэгіянальных грамадскіх арганізацыях.
Паняцце “публічная палітыка” мае разнастайныя значэнні, пачынаючы ад дзяржаўнага кіравання і працэдур прыняцця палітычных рашэнняў да ўдзелу ў гэтых працэсах грамадскасці. Публічная палітыка прадугледжвае актыўны грамадзскі ўдзел у рэалізацыі ўлады, што забяспечвае празрыстасць апошняй і яе падкантрольнасць грамадству. Для дзейнасці ў сферы публічнай палітыкі неабходны сумесныя намаганні розных палітычных і грамадскіх суб’ектаў, а таксама спецыялістаў-прафесіяналаў новага пакалення. Яны павінны быць знаёмыя з міжнароднымі стандартамі і лепшымі практыкамі дзяржкіравання, быць здольнымі аналізаваць і кваліфікавана тлумачыць палітычныя працэсы, якія адбываюцца ў краіне і свеце. Ва ўмовах развіваючыхся ўзаемаадносін з Еўрапейскім звязам патрэба ў такіх спецыялістах відавочная і прызнаецца як у Беларусі, так і ў іншых краінах постсавецкай прасторы. Праграма “Публічная палітыка” з’яўляецца адной з нешматлікіх адукацыйных магчымасцяў, якія існуюць для грамадзян Беларусі ў гэтым напрамку.
Магістарская праграма “Публічная палітыка” ЕГУ была распрацавана сумесна з факультэтам публічнага адміністравання Лейдэнскага ўніверсітэта (Нідэрланды), які з’яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх цэнтраў па падрыхтоўцы прафесіяналаў у галіне публічнай палітыкі і адміністравання; і Нідэрландскім інстытутам дзяржаўнага кіравання ROI, які прапануе інавацыйныя праграмы навучання па месцы працы для дзяржаўных служачых.
Выпускнікі праграмы атрымліваюць якасныя веды і навыкі:
- разумення спецыфікі публічнай палітыкі, актуальных практык дзяржаўнага кіравання і сістэм дзяржаўнай службы;
- аналізу, распрацоўкі і рэалізацыі публічнай палітыкі, а таксама грамадскіх праграм і праектаў;
- працэдур і эфектыўных практык прыняцця палітычных рашэнняў;
- дыягностыкі і аналізу сацыяльна-эканамічных праблем развіцця грамадства;
- выкарыстання сучаснага інструментара палітычнага аналізу і тэхналогій палітычнага менеджменту;
- арганізацыі грамадскага дыялогу і ўдзелу грамадскіх арганізацый і грамадзян у фарміраванні публічнай палітыкі, уключаючы партнёрства дзяржаўнага і прыватнага сектараю
Кар’ерныя перспектывы
- аналітыкі нацыянальных і міжнародных даследчых цэнтраў;
- прафесіяналы ў галіне дзяржаўнага кіравання;
- супрацоўнікі і менеджэры міжнародных арганізацый;
- палітычныя аналітыкі і кансультанты;
- менеджэры праектаў і PR-менеджэры;
- палітычныя аглядальнікі, журналісты;
- супрацоўнікі няўрадавых арганізацый і палітычных партый;
- працяг навучання ў дактарантуры універсітэтаў Еўропы і ЗША.
Заяўкі, аплата і стыпендыі
Кошт навучання на 2016/17 навуч. год
Для грамадзянаў і рэзідэнтаў Беларусі | Для грамадзянаў іншых краін |
Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €750/год Рэйтынг 9,20 і ніжей – €1500/год |
€2500/год |
* Рэйтынг абітурыентаў магістратуры разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал дадатку да дыплома аб вышэйшай адукацыі; 2) Адзнака па іспыце па ангельскай мове; 3) Адзнака па даследчым праекце
Агульная інфармацыя датычна працэсу паступлення, патрабаванняў, фінансавай падтрымкі.
Патрабаванні да паступлення на паасобныя магістарскія праграмы (спасылкі на рускую версію сайта, што рэгулярна абнаўляецца).