Акадэмічная ступень

Бакалаўр мастацтваў (дызайн)

Тэрмін навучання

4 гады (дзённая форма); 5 гадоў (завочная форма);

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

612W20008

Апісанне праграмы

Інтэнсіўнае развіццё інфармацыйных тэхналогій і істотнае павелічэнне колькасці інфармацыі, дасяжнай у друкаваных і электронных медыях, робіць запатрабаванымі спецыялістаў, якія здолеюць арганізаваць гэты масіў інфармацыі і падаць яе спажыўцу ў дасяжнай, зразумелай і запамінальнай форме. Бакалаўрская праграма «Візуальны дызайн і медыя» арыентаваная на падрыхтоўку дызайнераў для медыяіндустрыі. Распрацоўка дызайну друкаваных і электронных медыяў мае пэўную спецыфіку, таму студэнтам прапануецца спецыялізацыя пасля засваення базавых навыкаў і ведаў у галіне дызайну.

Спецыялізацыя ажыццяўляецца ў рамках модуляў:

  • Графічны дызайн і вёрстка.
  • Мультымедыя і анімацыя.

Кар’ерныя перспектывы

Модуль «Графічны дызайн і вёрстка»

Дызайнер у перыядычных электронных і папяровых выданнях; ілюстратар; дызайнер-графік; дызайнер друкаваных выданняў; дызайнер-вярстальшчык.

Модуль «Мультымедыя і анімацыя»

Мастак-аніматар; ТБ-дызайнер; дызайнер мультымедыйных праектаў; вэб-дызайнер; дызайнер інтэрфэйсаў праграм для мабільных прыладаў.

Дзякуючы таму, што ў працэсе навучання студэнты атрымліваюць навыкі працы ў камандзе, выпускнікі змогуць працаваць менеджарамі дызайн-праектаў, а таксама арт-дырэктарамі ў рэкламных агенцтвах.

Заяўкі, аплата і стыпендыі

Кошт навучання пры паступленнi у 2018 годзе

Для грамадзянаў і рэзідэнтаў Беларусі Для грамадзянаў іншых краін
Дзённая форма Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год
Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €800/год
Рэйтынг ад 8,81 да 9,20 – €1400/год
Рэйтынг 8,80 і ніжэй – €2000/год
€2500/год
Завочная форма Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год
Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €400/год
Рэйтынг ад 8,81 да 9,20 – €800/год
Рэйтынг 8,80 і ніжэй – €1000/год
€1700/год

* Рэйтынг абітурыентаў дзённага бакалаўрыяту разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал атэстата па гуманітарных прадметах; 2) Адзнака па іспыце па замежнай мове; 3) Адзнака па іспыце па кампазіцыі; 4) Адзнака па літаратуры

** Рэйтынг абітурыентаў завочнага бакалаўрыяту разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал атэстата па гуманітарных прадметах; 2) Адзнака па замежнай мове; 3) Адзнака па іспыце па кампазіцыі; 4) Адзнака па літаратуры

Агульная інфармацыя датычна працэсу паступлення, патрабаванняў, фінансавай падтрымкі для дзённай формы навучання; для завочнай формы навучання (спасылкі на рускую версію сайта, што рэгулярна абнаўляецца).

Патрабаванні да паступлення на паасобныя праграмы дзённай і завочнай формы навучання.

Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.