Даведайцеся, колькі каштуе навучанне і як атрымаць грант у ЕГУ

Колькі каштуе навучанне?

З тарыфамі на навучанне для ўсіх праграм вы можаце азнаёміцца ў адпаведным раздзеле «Кошты навучання».

Ці ёсць зніжкі?

Для здольных і адораных абітурыентаў Універсітэт прапануе сістэму грантаў, якія размяркоўваюцца па выніках конкурсу партфоліа першакурснікаў. Калі ў вас ёсць дасягненні ў вучобе, творчасці, навуцы або грамадскай дзейнасці — у вас ёсць шанец атрымаць грант і вучыцца бясплатна.

📌 Гранты размяркоўваюцца кожны семестр, таму вы можаце пастаянна паляпшаць сваё партфоліа і ўплываць на памер аплаты за навучанне.

📌 Гранты даюцца на ўсіх праграмах ЕГУ, акрамя праграм, якія рэалізуюцца ў філіялах.

Як атрымаць грант?

Пасля заключэння дагавора на навучанне і аплаты першага семестра першакурснікі могуць падаць заяўку на ўдзел у конкурсе грантаў. Для гэтага трэба падрыхтаваць і загрузіць партфоліа, якое ўключае дзве часткі:

Дасягненні і/або ўзоры работ
Гэта пацвярджэнне вашых талентаў і патэнцыялу. Падыдуць:

  • дыпломы алімпіяд, пераможцаў і прызёраў конкурсаў, канферэнцый,
  • удзел у даследчых і сацыяльных праектах,
  • публікацыі ў навуковых часопісах, зборніках, прафесійных і папулярных выданнях,
  • творчыя працы: аўдыявізуальныя праекты, літаратурныя творы, дызайн-праекты і іншыя формы самавыяўлення,
  • сертыфікаты, узнагароды, школьныя медалі і інш.

📌 Універсітэт не абмяжоўвае фармат вашых дасягненняў — пакажыце лепшае!

Суправаджальны ліст

Кароткі (да 1 старонкі A4) ліст, у якім вы растлумачыце, як вашыя дасягненні і досвед звязаны з місіяй ЕГУ. Тэкст павінен быць лагічным і аргументаваным — гэта ваша магчымасць паказаць, чаму менавіта вы вартыя атрымання гранта.

📌 Місія ўніверсітэта пазначана ў Стратэгіі ЕГУ на 2019–2024 гады, дакумент даступны на сайце ў раздзеле «Дакументы».

💡 Калі вы выйграеце грант, плата першага семестра не знікне — гэтая сума будзе вернута або «замарожена» і выкарыстана для аплаты наступных семестраў, калі грантавая падтрымка завершыцца.

📢 Ваш талент — ваш шанец вучыцца бясплатна ў ЕГУ!