На сустрэчы можна будзе задаць любыя пытанні аб магістратуры ў заходніх універсітэтах, атрыманні юрыдычнай кваліфікацыі ў Англіі і ЗША; складанні CV для вялікага юрыдычнага бізнесу, і нават аб асабістым жыцці юрыстаў.
Наогул усё што заўгодна – ніякіх абмежаванняў.
Дзе: Кампус ЕГУ, вул. Савічаўс 17, Вільня, аўд. 119
Калі: 16 лютага 2024 г., 17:30
- Аляксей Вашкевіч, Senior Associate, Sorainen (Вільня, Літва)
Аляксей Вашкевіч скончыў юрфак БДУ і магістратуру London School of Economics and Political Science, аднаго з найлепшых універсітэтаў Вялікабрытаніі. З’яўляецца старшым юрыстам міжнароднай юрыдычнай фірмы Sorainen, валодаючы вопытам рэалізацыі самых буйных M&A здзелак у Беларусі і Літве.
- Ілля Салей, Associate Counsel, European Bank for Reconstruction and Development (Лондан, Вялікабрытанія)
Ілля Салей скончыў юрфак БДУ і магістратуру Duke University School of Law, аднаго з найлепшых універсітэтаў ЗША. Пасля заканчэння ўніверсітэта атрымаў досвед працы ў міжнародных юрыдычных фірмах WilmerHale у Лондане (Вялікабрытанія) і Freshfields Bruckhaus Deringer LLP у Дубаі (ААЭ). У 2020 годзе ў якасці адваката прадстаўляў інтарэсы дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Святланы Ціханоўскай.