Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта праводзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта праводзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю «Мова, літаратура і культура Беларусі ў Польшчы і свеце».

Канферэнцыя адбудзецца 1-2 чэрвеня 2023 г. і будзе складацца з дзвюх секцый – «Беларуская мова» і «Літаратура і культура Беларусі», у межах якіх адбудуцца 15-хвілінныя выступленні ў стацыянарнай і дыстанцыйнай форме.

Меркаваныя тэмы для выступленняў будуць датычыцца пытання беларускай мовы, літаратуры і ккльтуры ў розных акадэмічных і сацыяльных аспектах нашага жыцця. Працоўнымі мовамі канферэнцыі з’яўляюцца беларуская, польская, англійская і руская.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 чэрвеня.

Больш падрабязная інфармацыя аб канферэнцыі, рэгістрацыі і коштах – у дакуменце.

Назад