Што чакае беларускія незалежныя прафсаюзы? На базе ЕГУ пройдзе тэматычная навукова-практычная канферэнцыя

20 лістапада 2023 года ў ЕГУ пройдзе канферэнцыя «Права на забастоўку, абарона ад харассмента і свабода асацыяцыі: грамадскія і навуковыя праблемы ў глабальнай і лакальнай перспектыве». Таксама падчас канферэнцыі адкрыецца выстава, прысвечаная рэпрэсаваным лідэрам і актывістам беларускага працоўнага руху.

Вось якія пытанні будуць разгледжаны на канферэнцыі:

  • Як будзе і павінен развівацца прафсаюзны рух у Беларусі?
  • Ці можа дэмакратычны прафсаюз з’явіцца ў ЕГУ?
  • Што азначае свабода асацыяцыі ў форме стварэння прафсаюза для рэалізацыі іншых правоў – сацыяльных, эканамічных, грамадзянскіх?
  • Ці можа прафсаюз аб’явіць забастоўку?
  • Чаму МАП падрыхтаваў Канвенцыю аб забароне гвалту і дамаганняў на працоўным месцы? Ці дастасавальна яна ва Універсітэце і ці правільна мы разумеем тэрмін «харасмэнт»?

У канферэнцыі прымуць удзел прафесары ЕГУ, у тым ліку і рэктар Кшыштаф Рыбіньскі. Таксама з дакладамі выступяць прадстаўнікі незалежных беларускіх прафсаюзаў і працоўнага руху, МАП, нарвежскіх прафсаюзаў і знешнія эксперты.

Канферэнцыя пачнецца а 13:00 у аўдыторыі 303 у кампусе ЕГУ / Zoom.

Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская.

Па выніках канферэнцыі чакаецца сумесная заява ўдзельнікаў.

Форма рэгістрацыі па спасылцы. 

Чакаем вас на канферэнцыі!

Назад