Сустрэча з Сяргеем Шупам «Мiнск-Вiльня-Прага»

Запрашаем на сустрэчу з Сяргеем Шупам «Мiнск-Вiльня-Прага», слынным беларускім інтэлектуалам і паліглотам, перакладчыкам і выдаўцом.

Сяргей Шупа нарадзіўся ў 1961 годзе ў Мінску, скончыў інстытут замежных моваў, працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», Скарынаўскім цэнтры, у 1991-2001 жыў у Вільні працаваў у газэце «Наша Ніва» і на «Радыё Балтыйскія хвалі». Ад 2001 жыве ў Празе, дзе працаваў на Радыё Свабода. Сёння працуе ў выдавецтве VESNA. Валодае англійскай, літоўскай, партугальскай, польскай, французскай, харвацкай і чэшскай мовамі, іўрытам і лацінаю. Перакладнік з францускай (Мапасан, Мэрымэ, Базэн, Камю), ангельскай (По, Орўэл, Джойс), харвацкай (Ергавіч), сэрбскай (Павіч), іўрыту (Керэт) і іншых моваў. Завяршае пераклад ўсёй літаратурнай спадчыны Мойшэ Кульбака. А гэтымі днямі презэнтуе пераклад рамана славутага літоўскага пісьменніка Антанас Шкемы «Белы саван».

Суразмоўцам Сяргея Шупы будзе Сяргей Харэўскі, выкладчык Дэпартаманта гуманітарных навук і мастацтва. Пагаворым пра літоўскую літаратуру, габрэйскую спадчыну Беларусі і Літвы, пра Францішка Скарыну і пра нашыя справы сёння. Прыходзце на нашую гутарку! Не пашкадуеце.

Сустрэча адбудзецца ў сераду, 11 кастрычніка, а 13:30 ў 221 аудыторыі.

Назад