Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ запрашае прыняць удзел у ХІ Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі

Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ запрашае прыняць удзел у ХІ Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі які адбудзецца з 22 па 24 верасня 2023 года ў Гданьску (Польшча).

Арганізацыйны камітэт абвясціў збор індывідуальных заявак.

Па ініцыятыве навуковага накірунку Цэнтру, адкрыта панэль – «Канстытуцыйны працэс у Рэспубліцы Беларусь і правы чалавека».

Запрашаем сяброў Цэнтра, асацыяваных сяброў а таксама тых, хто праводзіць даследаванні ў сферы канстытуцыяналізму і правоў чалавека далучыцца да нашай навуковай супольнасці і падаць свае індывідуальныя заяўкі.

Дэдлайн падачы тэзісаў – 15 траўня, памер – 2-4 тысячы знакаў.

Больш інфармацыі на сайце арганізатараў.

Кангрэс з‘яўляецца выдатнай магчымасцю для  абмену думкамі і ідэямі, распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, усталявання кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і іншых краін.

На падставе матэрялаў выступленняў на панэлі Кангрэса «Канстытуцыйны працэс у Рэспубліцы Беларусь і правы чалавека» плануецца падрыхтоука зборніка навуковых прац.

Назад