Запрашаем на Artist-Talk з сучасным мастаком-дызайнерам Андрэем Буслом “Hutkasmachnaa”

Калі / дзе: 18 студзеня в 17.00, аўд 104

Вас чакае ўнікальная магчымасць зірнуць на дызайн і арт-сцену з новага боку з вядомым менскім мастаком-дызайнерам і адным з заснавальнікаў street-art калектыва “Hutkasmachnaa” @hutkasmachnaa.

Верагодна вы не раз бачылі і памятаеце мурал цягнік каля завода «Атлант», яго дызайнерскія майкі “Hutka”, “Smachna” і фігуркі цягнікоў у калабарацыі з рознымі мастак_чкамі якія разышліся па ўсяму свету.

На мерапрыемстве “Artist-talk” ён падзеліцца сваім творчым шляхам, працоўным падыходам і тэхнікамі, адкрые сакрэты стварэння дызайнерскіх рэчаў, арт-аб’ектаў у грамадскім асяроддзі, дасць парады пачаткоўцам і падзяліцца метадамі распрацоўкі асабістага брэнда. Ва ўтульнай камернай гутарцы Андрэй раскажа як дызайнер_ке ці мастак_чке развівацца ў хутказмяняльным асяроддзі і атрымліваць магчымасці для ажыццяўлення сваіх праектаў а таксама многім іншым!

Калі вы малады дызайнер_ка, творчая асоба ці проста цікавіцеся светам дызайну, гэтая сустрэча абавязкова стане для вас сапраўдным адкрыццём. Вы даведаецеся, як развіваць свае тэхнічныя навыкі і раскрыць свой творчы патэнцыял, а ідэі ператварыць у камерцыйна паспяховыя праекты, а таксама зможаце пагутарыць з калегамі і магчыма зможаце стварыць нешта пры падтрымцы Андрэя! Напрыканцы сэссіі Андрэй выдасць хатняе заданне якое вы зможаце рэалізаваць як праэкт пры яго падтрымцы!

Абавязкова забраніруйце свой удзел у мерапрыемстве па форме.

Не прапусціце магчымасць атрымаць каштоўныя веды і карысна правесці свой час з намі!

Назад