Мерапрыемства ЕГУ ладзіць міжнародную навуковую канферэнцыю «Еўропа пасля вайны». Спяшайцеся зарэгістравацца!
Канферэнцыя пройдзе 27-28 лютага 2024 года і будзе прысвечана зменам, якія чакаюць Еўропу пасля заканчэння поўнамаштабнай вайны Расіі і Украіны. Эксперты і эксперткі разгледзяць, як змяняюцца дзяржаўныя адносіны, эканоміка і сусветная адукацыя.
Канферэнцыю арганізоўвае ЕГУ ў партнёрстве з вядучымі еўрапейскімі ўніверсітэтамі з Украіны, Польшчы, Кіпра, Аўстрыі і Кыргызстана, таксама Open Society University Network (OSUN).