Аб рашэнні Усеагульнага сходу сузаснавальнікаў ЕГУ

Усеагульны сход сузаснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) прыняў рашэнне аб рэалізацыі рэкамендацый па забеспячэнні эффектыўнасці сістэм кіравання ЕГУ.

На працягу апошніх месяцаў па заказе Шведскага агентства по міжнародным развіцці праводзіўся аўдыт сістэм кіравання ЕГУ, у прыватнасці, прысвечаны забеспячэнню эфектыўнасці працы Кіраўнічай рады ўніверсітэта.

Па выніках праведзенага аўдыта Усеагульнаму сходу сузанавальнікаў ЕГУ былі накіраваныя рэкамендацыі датычна накірункаў рэфармавання складу і забеспячэння эфектыўнасці працы Кіраўнічай рады ў межах дзейснага Статута ЕГУ.

Падчас паседжання Усеагульнага схода сузаснавальнікаў 6 ліпеня было прынятае рашэнне аб абнаўленні склада чальцоў Кіраўнічай рады, у адпаведнасці з п. 6.10. Статута ўніверсітэта.

У дадзены момант Усеагульны сход сузанавальнікаў ідэнтыфікаваў кандыдатаў, якім будзе прапанавана далучыцца да працы новага склада Кіраўнічай рады ЕГУ.

Усеагульны сход сузанавальнікаў – гэта найвышэйшы орган кіравання ўніверсітэта. Чальцамі Ўсеагульнага схода сузанавальнікаў з’яўляюцца арганізацыі, якія спрыялі ўзнаўленню дзейнасці ЕГУ ў Вільні пасля яго закрыцця ў Мінску. У склад Усеагульнага сходу сузаснавальнікаў уваходзяць: Фонд «Адкрытае грамадства» (ЗША), Фонд Еўразія (ЗША) і Інстытут міжнароднай адукацыі (Літва).

Назад