Агульнаўніверсітэцкая падрыхтоўка

Што такое Агульнаўніверсітэцкая падрыхтоўка?

Агульнаўніверсітэцкая падрыхтоўка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ажыццяўляецца ў адпаведнасці c адукацыйнай традыцыяй у галіне свабодных навук і мастацтваў (англ. Liberal arts and sciences).

Няспынная гістарычная рэфлексія над еўрапейскай інтэлектуальнай традыцыяй, пераасэнсаванне ўласнага жыццёвага досведу, паглыбленне ў шматгранны свет з’яўляюцца асноўнымі складнікамі ліберальнай мадэлі адукацыі. Тэарэтычная падрыхтоўка ў сферы гуманітарных і сацыяльных навук заклікана дапамагчы студэнтам зразумець і перажыць разнастайнасць структур, у якіх так ці інакш задзейнічана сучаснае грамадства.

Гуманітарная адукацыя ў ЕГУ таксама садзейнічае дэмакратычным і сацыяльным пераўтварэнням у Беларусі і рэгіёне. Засвойваючы заходнія сацыякультурныя мадэлі, студэнты і выкладчыкі апаналізуюць постсавецкую традыцыю. Вялікая ўвага надаецца вывучэную метадаў культурнага пераносу еўрапейскіх каштоўнасцяў на мовы рэгіянальных сацыяльных практык. Асноўная мэта Агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі ЕГУ – выхаваць у студэнтаў навыкі крытычнага і творчага пераасэнсавання інфармацыі і падзей з улікам гістарычнага і сацыяльнага кантэкстаў.

Напрацягу ўсяго перыяда навучання студэнты праходзяць наступныя курсы Агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі:

  • Мова і мысленне
  • Семінар першага года
  • Моўная падрыхтоўка
  • Семінар другога года
  • Герменеўтычны семінар

Партнёры ЕГУ

У распрацоўцы новай мадэлі Агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі ЕГУ (Core Curriculum) у 2014-2016 гадах прынялі ўдзел 25 экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі з 7 краін, якія прадстаўляюць партнёрскую сетку супрацоўніцтва ў галіне свабодных мастацтваў і навук, чальцамі якой з’яўляюцца:

Больш інфармацыі пра курсы Агульнауніверсітэцкай падрыхтоўкі па-руску.