Лабараторыя крытычнага ўрбанізму

Лабараторыя крытычнага ўрбанізму дзейнічае як платформа для навукоўцаў-тэарэтыкаў і практыкаў рэгіёна, якія працуюць у галіне гарадскіх даследаванняў. Лабараторыя ажыццяўляе мультыдысцыплінарныя даследаванні гарадской прасторы, ладзіць семінары, выставы і культурніцкія праекты ды збірае архіў мультымедыйных матэрыялаў па тэме гарадскіх даследаванняў.

Дзейнасць Лабараторыі крытычнага ўрбанізму

Прызначэнне Лабараторыі крытычнага ўрбанізму, створанай пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, палягае ў правядзенні даследаванняў, арганізацыі мерапрыемстваў і стварэнні кантэксту для падрыхтоўкі публікацый у галіне ўрбанізму як практыкаў даследавання і праграмавання гарадскога асяроддзя. Вынікі дзейнасці лабараторыі інтэгруюцца ў выкладаныя ва Універсітэце курсы і ў пазаўніверсітэцкія ініцыятывы. Канцэптуальна праца Лабараторыі выбудоўваецца па трох кірунках.

Медыя і прастора:

  • крытычныя картаграфіі;
  • даследаванні і праграмаванне гарадскіх паверхняў;
  • рэпрэзентацыі гарадской прасторы ў разнастайных формах візуальнага досведу;
  • горад і лічбавая культура;
  • інтэрвенцыяналізм.

Лакалізаваныя крэатыўныя індустрыі:

  • даследаванні формаў і рэжымаў капіталізацыі прасторы;
  • даследаванні і праграмаванне прасторавых канфігурацый культурніцкага сектара;
  • «мяккае» гарадское планаванне;
  • даследаванні «гарадскога мастацтва»;
  • культурная вытворчасць і рэмаштабаванне дзяржаўнага кіравання.

Трансгранічны ўрбанізм:

  • даследаванні ролі памежных рэжымаў у працэсе прадукавання прасторы;
  • гарадская/сельская антрапалогія глабалізацыі;
  • даследаванні прасторавых аспектаў транснацыяналізму;
  • глакальны горад;
  • даследаванні прасторавых перадумоў і эфектаў міжнароднай міграцыі.

Публікацыі супрацоўнікаў Лабараторыі:

  • Пространственный поворот в современных социальных и гуманитарных науках // Топос. 2011. № 1. (Сяргей Любімаў – запрошаны рэдактар часопіса).
  • Коуп, Бенджамин. Как исследовать глобализацию? Рэцэнзія на кнігу «Friction: An Anthropology of Global Connection» // Топос. 2011. № 1. С. 249–263.
  • Siarhei Liubimau. Urban Studies and the Issue of Innovations // International Journal of Political Studies. Belarusian Political Science Review. 2011. № 1. Vytautas Magnus University Press. P. 242-250.

Супрацоўнікі Лабараторыі:

  • Сяргей Любімаў – кіраўнік, Ph.D.;
  • Бэн Коўп – супрацоўнік цэнтра, Ph.D.
  • Volha Shelehava – супрацоўнік цэнтра, Media, BA.

Старонка Лабараторыі
Telegram Лабараторыі

Эл. пошта: urbanism@ehu.lt