
Акадэмічная ступень
Тэрмін навучання
Нацыянальны код адукацыйнай праграмы
Апісанне праграмы
Магістарская праграма «Гістарычная і культурная спадчына» рыхтуе кваліфікаваных спецыялістаў па даследаванні спадчыны, якія маюць шырокія міждысцыплінарныя кампетэнцыі ў сферы гісторыі, культурнай антрапалогіі, турызмалогіі, этналогіі. Выпускнікі праграмы добра арыентуюцца ў сацыяльных працэсах, знаёмыя са спецыфікай культурнай спадчыны рэгіёна, умеюць кампетэнтна аналізаваць канкрэтныя тэарэтычныя і практычныя пытанні і самастойна праводзіць навуковыя даследаванні. Выпускнікі працуюць навуковымі супрацоўнікамі, выкладчыкамі, менеджарамі па турызме, аналітыкамі, экспертамі, кансультантамі па пытаннях аховы і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны ды развіцця гарманічных міжнацыянальных узаемаадносінаў.
Кар’ерныя перспектывы
Арганізацыі па ахове культурнай спадчыны дзяржаўнага і міжнароднага ўзроўню; турыстычныя кампаніі; сродкі масавай камунікацыі ў якасці менеджараў, аналітыкаў, экспертаў, кансультантаў па пытаннях аховы і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны, нацыянальных узаемаадносінаў, актуальных гістарычных працэсаў; навуковы супрацоўнік; даследчая і прыкладная/выкладчыцкая дзейнасць у сферы вышэйшай адукацыі.
Заяўкі, аплата і стыпендыі
Кошт навучання на 2016/17 навуч. год
Для грамадзянаў і рэзідэнтаў Беларусі | Для грамадзянаў іншых краін |
---|---|
Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €750/год Рэйтынг 9,20 і ніжей – €1500/год |
€2500/год |
* Рэйтынг абітурыентаў магістратуры разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал дадатку да дыплома аб вышэйшай адукацыі; 2) Адзнака па іспыце па ангельскай мове; 3) Адзнака па даследчым праекце
Агульная інфармацыя датычна працэсу паступлення, патрабаванняў, фінансавай падтрымкі.
Патрабаванні да паступлення на паасобныя магістарскія праграмы (спасылкі на рускую версію сайта, што рэгулярна абнаўляецца).