Бізнес-эканоміка

Акадэмічная ступень

Бакалаўр сацыяльных навук (у эканоміцы)

Тэрмін навучання

3.5 гады (7 семестраў, 210 ECTS) (пастаянная (вочная) форма)

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

6121JX078

Апісанне праграмы

Праграма «Бізнес-эканоміка» рыхтуе высокакваліфікаваных эканамістаў, якія валодаюць унікальным наборам кампетэнцый. Навучальны план праграмы распрацаваны з апорай на досвед лепшых універсітэтаў свету, а таксама ўніверсітэтаў-лідэраў у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праграма накіравана на фарміраванне ў студэнтаў шырокага пераліку сучасных фундаментальных і спецыяльных эканамічных, фінансавых, матэматыка-статыстычных ведаў і навыкаў, даследчых метадаў і практык. У праграму таксама ўключаны блок дысцыплін, звязаных з ІКТ-тэхналогіямі. Ён дазваляе студэнтам набыць кампетэнцыі, звязаныя з ужываннем штучнага інтэлекту і іншых ІТ-тэхналогій у сучаснай эканоміцы і бізнэсе. Адначасова значная ўвага ў праграме надаецца развіццю ў студэнтаў крытычнага і аналітычнага мыслення, пагружэнню ў сацыякультурны і гуманітарны кантэкст сучаснага свету. Да ўдзелу ў праграме ў якасці гасцявых лектараў актыўна прыцягваюцца статусныя акадэмікі і даследнікі з ЗША, Вялікабрытаніі, Швецыі і іншых еўрапейскіх краін. У праграме прадугледжаны сумесныя курсы ў партнёрстве з перадавымі ўніверсітэтамі рэгіёну. За рахунак гэтага студэнты атрымліваюць магчымасць акадэмічнага і даследчага ўзаемадзеяння са студэнтамі з іншых краін. Таксама ў працэсе навучання студэнты актыўна ўзаемадзейнічаюць з бізнесам. Гэта дае магчымасць набываць практычны вопыт, а таксама наўпрост камунікаваць з прадстаўнікамі бізнес-асяроддзя. Сфарміраваныя ў рамках праграмы кампетэнцыі даюць студэнтам шырокі выбар для далейшай кар’еры ў сферы эканомікі і фінансаў. Выпускнікі праграмы будуць гатовы да працы ў бізнэсе, перш за ўсё інавацыйным (інфармацыйныя тэхналогіі, лічбавая інжынерыя, інструментальнае праектаванне і інш.), а таксама ў фінансавых кампаніях у якасці эканамістаў-аналітыкаў. Попыт на такія кампетэнцыі няўхільна расце ў рэгіёне Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, збольшага і за кошт вострай патрэбы ў такіх кампетэнцыях з боку рэлакаванага інавацыйнага беларускага бізнэсу. Студэнты, якія жадаюць прадоўжыць сваю адукацыю, могуць разлічваць на паспяховае паступленне на магістарскія (доктарскія) праграмы вядучых універсітэтаў свету.

Адметныя асаблівасці праграмы

  • Унікальнае спалучэнне кампетэнцый: у эканоміцы і фінансах, сацыяльных і гуманітарных навуках, матэматыцы і статыстыцы, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях;
  • Фокус на персанальным развіцці, крытычным мысленні і даследчых кампетэнцыях;
  • Фокус на рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, яго эканамічных, бізнес, культурных, сацыяльных і інш. асаблівасцях;
  • Праграма пачынае выкладацца на рускай мове, мяркуе інтэнсіўнае вывучэнне англійскай мовы і паступовы пераход на выкладанне на англійскай мове;
  • Асноўны выкладчыцкі склад – даследчыкі BEROC RC і партнёрскіх арганізацый, якія атрымалі доктарскія ступені ў заходніх універсітэтах;
  • Гасцявыя лектары з сусветнага топу ўніверсітэтаў і даследчых інстытутаў;
  • Сумесныя курсы з універсітэтамі-партнёрамі BEROC RC: Стакгольмская школа эканомікі, SSE-Рыга, Кіеўская школа эканомікі і іншыя;
  • Магчымасці для даследчай калабарацыі са студэнтамі з іншых краін;
  • Магчымасці ўдзелу ў праграмах абмену і курсах Erasmus і OSUN;
  • Магчымасці ўключэння ў даследчую праграму і праекты BEROC RC, уключаючы акадэмічныя даследаванні і прыкладныя даследаванні, сфакусаваныя на Беларусі і рэгіянальнай эканоміцы;
  • Прамая камунікацыя з інавацыйным беларускім рэлацыраваным бізнесам і магчымасці ўцягвання ў яго практычную дзейнасць;
  • Магчымасці запусціць уласны даследчы або бізнес-праект у калабарацыі з іншымі студэнтамі (у тым ліку студэнтамі іншых праграм) у рамках праекта Даследчая Лабараторыя BEROC RC;
  • Шырокія магчымасці для развіцця кар’еры.

Мовы навучання

Англійская, руская, беларуская

Падрабязней

Кар’ерныя перспектывы

Пасля завяршэння праграмы выпускнікі могуць выбіраць разнастайныя шляхі развіцця кар’еры, асноўнымі сярод якіх з’яўляюцца:

  • Інавацыйны рэлацыраваны беларускі бізнэс. Шмат пераехаўшых беларускіх кампаній ў такіх галінах як інфармацыйныя тэхналогіі і фінансавая інжынерыя ўжо адчуваюць недахоп кампетэнцый у галіне эканомікі і фінансаў. Па меры далейшай адаптацыі і ўмацаванні пазіцый гэтых кампаній на новых рынках гэты попыт будзе толькі пашырацца. Выпускнікі будуць гатовыя ўнесці свой уклад у рост і інавацыі такіх кампаній.
  • Далейшая акадэмічная кар’ера: Праграма закладвае трывалую аснову кампетэнцый для студэнтаў, якія жадаюць працягнуць навучанне на магістарскім (доктарскім) узроўні, і дае магчымасці для супрацоўніцтва з вядомымі універсітэтамі па ўсім свеце. Дадаткова, студэнтам, накіраваным на акадэмічную кар’еру, будзе аказвацца кансультацыйнае і арганізацыйнае садзейнічанне.
  • Фінансавая індустрыя: Акцэнт вучэбнай праграмы на перадавых ведах у галіне фінансаў у спалучэнні з хуткім развіццём FinTech-кампаній і банкаў у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы адчыняе перад выпускнікамі дзверы для развіцця сваёй кар’еры ў фінансавым сектары.
  • Іншыя кампаніі і галіны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: Выпускнікі, якія валодаюць кампетэнцыямі,  сфарміраванымі ў рамках праграмы, будуць мець моцныя пазіцыі на рэгіянальным рынку працы. З прычыны актуальнай для рэгіёна праблемы недахопу кваліфікаванай працоўнай сілы, яны апынуцца запатрабаванымі ў самых розных сферах і галінах. Таму нават пры спецыфічных індывідуальных перавагах выпускнікі з высокай верагоднасцю змогуць рэалізаваць свае жаданні па развіццю кар’еры.

Заяўкі, аплата і стыпендыі

 

Кансультацыі па паступленні

Падаць анлайн-анкетуДа 10 ліпеня Як паступіць у ЕГУ?Инструкция
Агульныя пытанні па правілах прыёму і працэсу паступлення:
recruitment@ehu.lt
Skype: QuestionEHU
Тэл.: +370 5 263 96 50
Telegram чат-бот: @EHUSupportBot

Кошт навучання для тых, хто паступае ў 2024 годзе (у семестр)

Для грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі Для грамадзян іншых дзяржаў
Вочная (пастаянная) форма €1750 €1750

Кантакты

recruitment@ehu.lt
questionehu
+370 5 2639650