Франкафонны цэнтр гуманітарных і сацыяльных навук

Франкафонны цэнтр гуманітарных і сацыяльных навук быў створаны ў Вільні ў кастрычніку 2021 года пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі.

Яго мэта — падрыхтоўка і рэалізацыя ўніверсітэцкіх адукацыйных праграм на французскай мове. Асаблівая ўвага ў праектах Цэнтра надаецца міжнароднаму, еўрапейскаму і эканамічнаму праву. У бліжэйшы час гэтая спецыялізацыя павінна стаць асновай вучэбнага плана для атрымання ступені бакалаўра, які рэалізуецца Цэнтрам сумесна з французскім універсітэтам Бардо.

Акрамя таго, Франкафонны цэнтр ладзіць адкрытыя лекцыі французскіх выкладчыкаў па міжнародным праве. Так у снежні 2021 года былі лекцыі, прысвечаны міжнароднаму публічнаму праву, развіццю Еўрапейскага саюза і фундаментальным правам чалавека, разумным горадам і паляпшэнню гарадскога асяроддзя праз змены прававых норм, а таксама прававых аспектаў еўрапейскіх санкцый.

У цяперашні час асноўнымі партнёрамі Цэнтра з’яўляюцца Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні і ўніверсітэт Бардо ў Францыі.

Інфармацыю аб дзейнасці Цэнтра можна атрымаць па адрасе centredeformationenfrancais@gmail.com