Мультыдонарскі Траставы фонд ЕГУ быў заснаваны ў рамках фінансаванага Еўрапейскім саюзам праекту “EU4Belarus: Support to the European Humanities University”, які ажыццяўляецца Цэнтральным агенцтвам кіравання праектамі Літвы (Centrinė projektų valdymo agentūra).

Мэта Траставага фонду – кансалідаваць донарскую падтрымку, што атрымлівае ЕГУ, і забяспечыць эфектыўнае і цэнтралізаванае кіраванне фінансавымі рэсурсамі.

З 2022 года каардынацыя дзейнасці Траставага фонду ўскладзеная на Цэнтральнае агенцтва па кіраванні праектамі (Centrinė projektų valdymo agentūra), якое валодае значным досведам адміністравання праграм і праектаў, што фінансуюцца Еўрапейскім саюзам, міжнароднымі донарамі і дзяржаўным бюджэтам Літвы.

Паспяховая дзейнасць ЕГУ наўрад ці магчымая без донарскай дапамогі: плата за навучанне, якую бярэ Універсітэт, пакрывае толькі частку яго выдаткаў, а ў кантэксце актуальных выклікаў асабліва важна падтрымліваць і прасоўваць незалежную адукацыю беларускіх студэнтаў, заснаваную на еўрапейскіх каштоўнасцях. Павышэнне якасці сістэмы кіравання ўніверсітэтам і дзейнасць Траставага фонду таксама наўпрост умацоўваюць дэмакратычныя працэсы.

На дадзены момант ЕГУ падтрымліваюць розныя зацікаўленыя бакі, такія як Еўрапейская камісія, Шведскае агенцтва міжнароднага развіцця (SIDA), Рада міністраў Паўночных краін, урады Нідэрландаў, Ісландыі, Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі.

Кампаніям і прыватным донарам таксама прапануецца далучыцца да спонсарскай падтрымкі ЕГУ праз аказанне фінансавай дапамогі шляхам пералічэння сродкаў у Траставы фонд.

Падзяка нашым донарам ад студэнтаў ЕГУ

Донары фонду: