Бакалаўрыят

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт рыхтуе бакалаўраў па праграмах дзённай і пастаяннай сесійнай (завочнай) формаў навучання (гл. апісанне асобных праграм). Мовамі выкладання большасці курсаў з’яўляюцца беларуская і руская; некаторыя курсы прапануюцца таксама на англійскай, нямецкай і іншых мовах.

Асноўныя патрабаванні для паступлення на дзённую і пастаянную сесійную (завочную) формы навучання ідэнтычныя. Некаторыя курсы абавязковыя, іншыя – факультатыўныя; выбар курсаў адбываецца са спіса, прапанаванага ЕГУ ці іншымі ўніверсітэтамі. Для атрымання ступені бакалаўра неабходна залічыць не менш за 240 крэдытаў (навучальных адзінак). Адзін крэдыт эквівалентны 40 акадэмічным гадзінам працы студэнта.

Бакалаўрскія праграмы ЕГУ, незалежна ад формы навучання, адпавядаюць усім патрабаванням, што выстаўляюцца да зарэгістраваных і дзейных у Літве ўніверсітэтаў.

Студэнты дзённай формы навучання наведваюць заняткі ў навучальным корпусе ў Вільні.

Пастаянная сесійная (завочная) форма ідэальна пасуе для тых, хто жадае атрымаць універсітэцкую адукацыю, але не мае магчымасці рэгулярна наведваць заняткі ў Вільні і аддае перавагу гнутчэйшаму графіку.

Індывідуальны навучальны план распрацоўваецца для кожнага студэнта-завочніка зыходзячы з яго/яе пажаданняў і патрабаванняў абранай ім/ёй праграмы. Кожная з праграм мае свайго каардынатара дыстанцыйнага навучання, да якога можна звяртацца па ўсіх пытаннях, датычных навучання.

Працэс пастаяннага сесійнага (завочнага) навучання ў ЕГУ складаецца з правядзення рэгулярных дыстанцыйных заняткаў (з выкарыстаннем анлайн-праграм для дыстанцыйнага навучання) і двух-трох тыднёвых сесій у Вільні на год.

Атрыманне ступені бакалаўра пры дзённай форме навучання займае каля 4 гадоў. Пры пастаянным сесійным (завочным) навучанні – ад 4 да 6 гадоў, у залежнасці ад інтэнсіўнасці пастаяннага сесійнага (завочнага) навучання.

Інфарматыка
Бакалаўр

Інфарматыка

School of Digital Competencies (SDC) – праграма падрыхтоўкі бакалаўраў па Сomputer Science у адпаведнасці з патрабаваннямі міжнародных ІТ-кампаній

Інфарматыка

Акадэмічная ступень: Бакалаўр камп’ютарных навук
Тэрмін навучання: 3.5 гады (пастаянная форма навучання); 3.5 гады (пастаянная форма навучання (анлайн)); 4.5 гады (пастаянная сесійная форма навучання);
Візуальны дызайн
Бакалаўр

Візуальны дызайн

Развіццё візуальнай выразнасці і індывідуальнага стылю. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. 3D-мадэляванне. Практычныя візуальныя даследаванні ў Еўропе. Мы рыхтуем ілюстратараў, мастакоў-аніматараў, вэб-дызайнераў, арт-дырэктараў.

Візуальны дызайн

Акадэмічная ступень: Бакалаўр мастацтваў
Тэрмін навучання: 4 гады (дзённая форма); 5 гадоў (пастаянная сесійная (завочная) форма);
Еўрапейская спадчына
Бакалаўр

Еўрапейская спадчына

Сучаснае бачанне спадчыны як рэсурса ўстойлівага развіцця. Мы рыхтуем спецыялістаў для індустрый культуры і творчасці, арыентаваных на распрацоўку інавацыйных рашэнняў і прадуктаў.

Еўрапейская спадчына

Акадэмічная ступень: Бакалаўр гуманітарных навук
Тэрмін навучання: 4 гады (дзённая форма); 5 гадоў (пастаянная сесійная (завочная) форма);
Сусветная палітыка і эканоміка
Бакалаўр

Сусветная палітыка і эканоміка

Два ўніверсітэта — два дыплома. Ажыццяўляецца сумесна з Універсітэтам Вітаўта Вялікага ў Коўне. Праграма двайнога дыплома — бакалаўр палітычных навук і бакалаўр эканамічных навук. Рыхтуем палітолагаў, эканамістаў і прафесійных аналітыкаў.

Сусветная палітыка і эканоміка

Акадэмічная ступень: Бакалаўр сацыяльных навук
Тэрмін навучання: 4 гады (дзённая форма); 5 гадоў (пастаянная сесійная (завочная) форма);
Медыя і камунікацыя
Бакалаўр

Медыя і камунікацыя

Будучыня медыя. Практычная арыентацыя. Найноўшыя медыя-тэхналогіі і абсталяванне. Мы рыхтуем прафесійных журналістаў, крытыкаў, прадзюсараў і спецыялістаў у галіне медыяпланавання.

Медыя і камунікацыя

Акадэмічная ступень: Бакалаўр сацыяльных навук (камунікацыя)
Тэрмін навучання: 4 гады (дзённая форма); 5 гадоў (пастаянная сесійная (завочная) форма);
Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра
Бакалаўр

Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра

Праграма, створаная пры сумесна з Рускім драматычным тэатрам Літвы. Спалучэнне рускай і еўрапейскай тэатральнай школы.

Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра

Акадэмічная ступень: Бакалаўр мастацтваў
Тэрмін навучання: 4 (сталая форма);