Філасофія

Акадэмічная ступень

Доктар філасофіі (PhD)

Тэрмін навучання

4 гады (дзённая форма)
6 гадоў (пастаянная сесійная (завочная) форма)

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

H 001

Апісанне праграмы

У 2011 годзе Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт супольна з Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Каўнас) і Літоўскім інстытутам даследавання культуры (Вільня) адкрыў дактарантуру па кірунку «Філасофія».

Філасофская дактарантура ЕГУ спалучае ў сабе адданасць еўрапейскай гісторыка-філасофскай традыцыі з гнуткай міждысцыплінарнай арыентацыяй, што дазваляе глыбока і плённа аналізаваць найскладанейшыя і злабадзённыя праблемы сучаснага чалавека і грамадства.

Дысертацыйныя даследаванні праводзяцца ў дактарантуры па наступных базавых кірунках:

  • Ідэя Еўропы і яе філасофскае абгрунтаванне;
  • Сацыяльныя і этычныя трансфармацыі ў эпоху глабалізацыі;
  • Сацыяльныя практыкі, палітычныя дыскурсы і вытворчасць суб’ектыўнасці ў стагоддзе тэхналогій;
  • Важнейшыя мысляры, праблемы, метады кантынентальнай філасофіі.

Дактарантура ЕГУ – гэта магчымасць істотна падвысіць сваю прафесійную кваліфікацыю, прадуктыўна інтэгравацца ў еўрапейскую акадэмічную супольнасць, абараніць дысертацыю і атрымаць ступень доктара гуманітарных навук (PhD in Philosophy), якая прызнаецца ў Еўрапейскім саюзе.

На навучанне ў дактарантуру прымаюцца асобы, якія маюць ступень магістра (ці дыплом аб вышэйшай адукацыі).

Тэрмін навучання ў дактарантуры ЕГУ – 4 гады. За гэты час дактарант вывучае і здае экзамены па прадметах (на выбар), публікуе артыкулы па тэме дысертацыі, бярэ ўдзел у канферэнцыях і іншых акадэмічных актыўнасцях. Вынікам навучання ў дактарантуры ёсць абарона дысертацыі.

Больш дэталёвую інфармацыю наконт працэсу паступлення i патрабаванняў можна даведацца па спасылцы (рус.)

Кар’ерныя перспектывы

Даследчыкі і аналітыкі ў акадэмічных інстытуцыях, міжнародных арганізацыях і аналітычных цэнтрах.

 

Кантакты

recruitment@ehu.lt
questionehu
+370 5 2639650