Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў

Што такое Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў?

Гэта адукацыйная прастора, у якой студэнты атрымліваюць шанец зразумець, што humanities — гэта, перш за ўсё, здольнасць ствараць сябе, быць аўтарам уласнага жыцця, знаходзіць мову для самавыяўлення.

Гэта магчымасць суаднесці сябе з выдатнымі аўтарамі мінулага і сучаснасці, раскрыць і пераўтварыць свой творчы патэнцыял у кантэксце еўрапейскіх гарадоў з іх унікальным Genius loci.

Гэта каманда аднадумцаў — выкладчыкаў і студэнтаў — што аб’ядналіся вакол трох кірункаў:

  • спадчына і еўрапейская традыцыя,
  • дызайн і творчае ўяўленне,
  • тэатр і перфарматыўнасць.

Гэта сумесныя намаганні, скіраваныя не на механічную перадачу ведаў, а на іх су-тварэнне, на стварэнне новага.

Гэта прастора, дзе фарміруецца самастойнае мысленне па-за межамі стандартнага акадэмічнага асяроддзя — там, дзе практыка папярэднічае тэорыі, а асабісты вопыт становіцца асновай спазнання.

Гэта лабараторыя сумеснай творчасці, у якой выкладчыкі і студэнты разам асэнсоўваюць выклікі сучаснасці, шукаюць творчыя адказы на надзённыя праблемы і рэалізуюць сумесныя праекты.

Гэта стратэгія, арыентаваная на фарміраванне навыкаў каманднай працы — як асновы любой праектнай дзейнасці. Гэта вопыт, які дапамагае падрыхтавацца да будучыні, дзе цэняцца партфоліа больш за дыпломы, а праектная занятасць становіцца новай нормай.

Гэта месца, дзе нельга атрымаць гатовую прафесію — таму што тыя прафесіі, якія ёсць сёння, знікнуць задоўга да выхаду цяперашніх студэнтаў на пенсію. Адзіны шлях — сабраць такую камбінацыю асабістых якасцяў, якая дазволіць стварыць уласную дзейнасць, яшчэ не існуючую.

Гэта адукацыйны эксперымент, які выклікае цікавасць ва ўніверсітэтаў Еўропы і ЗША, міжнародных арганізацый, бізнес-супольнасці і інтэлектуальнай эліты.

Гэта перспектыва рэанімацыі мыслення, мовы, уяўлення, здзіўлення, намаганняў і перажыванняў пасля школы.

Нашы адукацыйныя праграмы

Сёння Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў рэалізуе:

Чатыры бакалаўрскія праграмы:

Дзве магістэрскія праграмы:

І адзіную ва ўніверсітэце праграму дактарантуры:

Нашы кантакты:

Кіраўнік Дэпартамента — дацэнт Аляксей Махнач
✉️ aliaksei.makhnach@ehu.lt

Куратар праграмы «Візуальны дызайн»Дзмітрый Дрожжа
✉️ dzmitry.drozhzha@ehu.lt

Куратар праграмы «Канцэптуальны дызайн і сучаснае мастацтва»Канстанцін Гайтанжы
✉️ konstantin.gaitanzi@ehu.lt

Куратар праграм «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм», «Развіццё культурнай спадчыны», «Філасофія»Алег Вінічэнка
✉️ oleg.vinichenko@ehu.lt

Куратары праграмы «Тэатральнае мастацтва і акцёрская гульня» — дацэнт Аляксандр Марчанка і дацэнт Ксенія Князева
✉️ aliaksandr.marchanka@ehu.lt
✉️ kseniya.kniazeva@ehu.lt

📩 Напішыце нам: dep.humanities-arts@ehu.lt
🏛️ Сачыце за навінамі дэпартамента ў Instagram: @humart_ehu і Facebook: humart.ehu