Сучаснае грамадства перажывае радыкальныя трансфармацыі амаль ва ўсіх сферах сваёй дзейнасці. Ключавой прычынай гэтых змен з’яўляюцца найноўшыя тэхналогіі, дзякуючы якім штодзённае жыццё людзей набывае разнастайныя лічбавыя формы.
Адпаведна, камунікацыйныя практыкі ўсё больш фармуюцца пад уплывам генератыўных тэхналогій, якія не толькі змяняюць спосабы стварэння кантэнту, але і падштурхоўваюць да пераасэнсавання традыцыйных уяўленняў пра аўтарства, давер і творчы працэс. Штучны інтэлект становіцца актыўным удзельнікам інфармацыйнай і адукацыйнай прасторы, уплываючы на журналістыку, сацыяльныя сеткі і педагагічныя практыкі.
Канферэнцыя прадугледжвае міждысцыплінарнае асэнсаванне гэтых змен, абмеркаванне іх наступстваў і перспектыў.
Мэты канферэнцыі
- Даследаванне трансфармацыі камунікацыйных практык у культуры, медыя і адукацыі пад уплывам генератыўных тэхналогій і штучнага інтэлекту.
- Асэнсаванне новых формаў творчасці, узаемадзеяння і аўтарства ў лічбавай прасторы.
- Аналіз разнастайных сацыяльных выклікаў, звязаных з даверам, этыкай і змяненнем сацыяльных роляў у эпоху ШІ.
Панэль 1. “Творчасць і аўтарства ў эпоху генератыўных тэхналогій”
- Аўтаматызаваныя і змешаныя формы культурнай творчасці.
- Роля ШІ ў стварэнні новых культурных формаў.
- Праблемы аўтэнтычнасці, аўтарства і этыкі ў кантэксце генератыўных тэхналогій.
Панэль 2. “Медыяпрастора і штучны інтэлект: формы ўзаемадзеяння”
- Сацыяльныя сеткі і аўтаматызаваныя камунікацыі.
- Праблемы маніпуляцыі, дэзінфармацыі і даверу ў лічбавым грамадстве.
- Выкарыстанне ШІ ў журналістыцы і медыя.
Панэль 3. “Камунікацыя ў адукацыйнай прасторы: лічбавыя і ШІ-арыентаваныя практыкі”
- Месца і функцыі лічбавых медыя ў адукацыйных стратэгіях.
- Будучыня педагагічнай камунікацыі ў перспектыве тэхналагічнай сінгулярнасці.
- Праблемы партнёрства чалавека і ШІ ў вучэбным працэсе.
Дата правядзення канферэнцыі: 11–12 верасня 2025 г.
Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, украінская, руская, англійская.
Месца правядзення канферэнцыі:
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, вул. Савічюс 17, Вільня.
Формы ўдзелу ў канферэнцыі:
- Вочная: выступленне з дакладам на пленарным пасяджэнні (20–30 хвілін).
- Вочны: выступленне з дакладам на секцыях (10 хвілін).
- Анлайн-выступленне з дакладам на секцыях (10 хвілін).
Падача матэрыялаў
Навуковыя і навукова-практычныя матэрыялы прымаюцца ў форме тэзісаў не пазней за 15 жнівеня 2025 г.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне электроннага зборніка тэзісаў з магчымасцю падрыхтоўкі навуковага артыкула.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна:
- Аформіць заяўку.
Заяўка запаўняецца на адной з чатырох працоўных моў канферэнцыі ў анлайн-фармаце.
- Падрыхтаваць і аформіць тэзісы на адной з працоўных моў канферэнцыі згодна з наступнымі патрабаваннямі:
Тэкст набіраецца ў рэдактары не ніжэй за Microsoft Word 2003 for Windows.
Фармат – А4. Усе палі – 20 мм.
Шрыфт – Times New Roman, 14 pt.
Інтэрвал – паўтара. Выраўноўванне тэксту – па шырыні.
Не рэкамендуецца выкарыстоўваць аўтаматычную нумарацыю і перанос радкоў.
Неабходна адрозніваць знакі дэфіса (-) і працяжніка (—).
Аб’ём асноўнага тэксту тэзісаў не больш за 600 слоў.
Парадак афармлення матэрыялаў (узор прыкладаецца):
- Рэзюмэ тэзісаў на адной з працоўных моў канферэнцыі:
- Прозвішча і імя аўтара(аў).
- Горад, краіна.
- Назва тэзісаў вялікімі літарамі.
- Тэкст рэзюмэ (3–4 сказы).
- Ключавыя словы праз коску (не менш за 3).
- Рэзюмэ на англійскай мове:
- Прозвішча і імя аўтара(аў).
- Горад, краіна.
- Назва тэзісаў вялікімі літарамі.
- Тэкст рэзюмэ (3–4 сказы).
- Ключавыя словы праз коску (не менш за 3).
Увага! Калі рэзюмэ напісана на беларускай, украінскай або рускай мове, неабходна дадаць яго англійскі пераклад. Для тэзісаў на англійскай мове падаецца толькі адно рэзюмэ – на англійскай мове.
-
- Асноўны тэкст тэзісаў (не больш за 600 слоў).
- Літаратура
- Літаратура і крыніцы (не менш за 4) размяшчаюцца альфабэтным парадкам або ў парадку з’яўлення ў тэксце.
- Спасылкі ўказваюцца ў квадратных дужках.
- Калі патрэбна, можна адзначаць канкрэтныя старонкі (напрыклад, [7, с. 13]).
Матэрыялы публікуюцца ў аўтарскай рэдакцыі. Адказнасць за дакладнасць інфармацыі, адпаведнасць нормам заканадаўства, этыкі, правільнасць спасылак нясе аўтар.
Заяўка запаўняецца анлайн, а тэзісы дасылаюцца на электронную пошту conference_depsocial@ehu.lt у фармаце .doc або .docx.
Назва файла павінна адпавядаць прозвішчу і імені першага аўтара (напрыклад, Vasilevich_article).
Будзем рады Вашаму ўдзелу ў канферэнцыі!
Узор афармлення тэзісаў
Васілевіч Эмма (Вільня, Літва)
ДЫГІТАЛЬНАЕ ПРОБЛЕМНАЕ НАВУЧАННЕ
Рэзюмэ. У тэзісах разглядаюцца праблемныя метады і тэхналогіі дыгітальнага навучання …
Ключавыя словы: дыгіталізацыя, метады навучання, штучны інтэлект.
Vasilevich Emma (Vilnius, Lithuania)
DIGITAL PROBLEM LEARNING
Abstract. The theses discuss the problematic methods and technologies of digital learning
Keywords: digitalization, teaching methods, artificial intelligence.
Праблемнае навучанне студэнтаў у групах ва ўмовах імклівай дыгіталізацыі адукацыі і прымянення штучнага інтэлекту патрабуе ад педагогаў пільнай увагі і фарміравання неабходных камунікацыйных кампетэнцый [1, с. 6].
ЛІТАРАТУРА
- Roberts, T.S., McInnerney, J.M. Seven problems of online group learning (and their solutions). Educ. Technol. Soc. 10(4), 257–268 (2007).
- Salmons, J. Learning to Collaborate, Collaborating to Learn: Engaging Students in the Classroom and Online, p. 189. Stylus Publishing, Sterling (2019).