Вынікі пошуку

928 results found.

Навіны “Гісторыя аднаго роду…”

Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследванняў ЕГУ запрашае! 25 кастрычніка, у гэтую пятніцу, а 17-ай гадзіне ў 303 аўдыторыі, адбудзецца презентацыя і абмеркаваньне кнігі “Багдановічы. Гісторыя аднаго роду”. Гэтая кніга пра род Багдановічаў — вялікі і разгалінаваны, што ён бярэ пачатак у Беларусі, на Ашмяншчыне. Кніга змяшчае архіўныя звесткі пра папярэднія пакаленні Багдановічаў ад пачатку XVIII стагоддзя, успаміны людзей з гэтага роду і яго адгалінаванняў, а таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял.
У сустрэчы прымуць удзел выдавец і ўкладальнік кнігі, стваральнікі і ўдзельнікі праекту, выкладчыкі Дэпартаманта гуманітарных навук і мастацтваў. Мадэратар – Сяргей Харэўскі
Імпрэза адбудзецца у 25-га кастрычніка, у Еўрапейскім Гуманітарным унівэрсітэце, а 17:00, у 303 аўдыторыі (3 паверх)

Навіны “Праблемы захавання спадчыны ў рэгіёне былога Вялікага княства Літоўскага”

З нагоды Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін (18 красавіка), які сёлета адзначаецца пад дэвізам “Спадчына пад пагрозай катастроф і канфліктаў”, Агенцтва па аднаўленню старога горада Вільнюса ў супрацоўніцтве з Беларуска-яўрэйскім цэнтрам культурнай спадчыны, ІКАМАС Беларусі і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае вас на публічную імпрэзу, прысвечаную стратэгіям захавання спадчыны на гістарычных землях былога Вялікага княства Літоўскага. 

Навіны «MAME-LOŠN UN TATE-KALOŠN альбо рэстаўрацыя ідышу па-беларуску» Сустрэча з Аляксандрам Астравухам

Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ і бакалаўрская праграма «Еўрапеская спадчына і крэатыўны турызм» сардэчна запрашаюць 27 сакавіка а 14.00 гадзіне ў 303 аўдыторыю (Vilnius, Savičiaus g. 17) на сустрэчу з Аляксандрам Астравухам, які прачытае лекцыю «MAME-LOŠN UN TATE-KALOŠN альбо рэстаўрацыя ідышу па-беларуску» і адкажа на вашыя пытанні.

Навіны «MAME-LOŠN UN TATE-KALOŠN альбо рэстаўрацыя ідышу па-беларуску» Сустрэча з Аляксандрам Астравухам

Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ і бакалаўрская праграма «Еўрапеская спадчына і крэатыўны турызм» сардэчна запрашаюць 27 сакавіка а 14.00 гадзіне ў 303 аўдыторыю (Vilnius, Savičiaus g. 17) на сустрэчу з Аляксандрам Астравухам, які прачытае лекцыю «MAME-LOŠN UN TATE-KALOŠN альбо рэстаўрацыя ідышу па-беларуску» і адкажа на вашыя пытанні.

Навіны «Гендарныя даследаванні» – новая магістарская праграма ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт паведамляе аб паспяховым запуску новай магістарскай праграмы «Гендарныя даследаванні», а гэта значыць, што ўжо ў вясновым семестры 2021-2022 акадэмічнага года ўсе жадаючыя змогуць пачаць вучобу ў ЕГУ і атрымаць ступень магістра сацыялогіі ў перспектыўнай сферы гендарных даследаванняў*!

Навіны «Дзень магістра» з ЕГУ у Мінску

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае прыняць удзел у «Дне магістра» у Мінску — акадэмічным мерапрыемстве ЕГУ для студэнтаў старэйшых курсаў, асобаў з вышэйшай адукацыяй і ўсіх, хто зацікаўлены ў атрыманні магістарскай адукацыі.

Навіны «ЕГУ Фэст»: свята, якое аб’яднала Універсітэт і беларускую супольнасць

23 чэрвеня Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) правёў доўгачаканае мерапрыемства «ЕГУ Фэст» у гонар заканчэння юбілейнага навучальнага года. Фестываль пад адкрытым небам сабраў будучых і цяперашніх студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў, а таксама беларускую супольнасць Вільні, каб разам падзяліць яркія і запамінальныя ўражанні ад свята.

Навіны «Змена». У бiблiятэцы ЕГУ з’явiўся фотальбом пра беларускiя 1980-1990-ыя

У бібліятэцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) з’явілася новая  кніга — «Змена» — унікальны фотальбом аб 80-х и 90-х гадах мінулага стагоддзя вачыма легенды беларускай фотажурналістыкі Сяргея Брушко. Кнiгу бiблiятэцы падаравалi выпускнiцы ЕГУ, якiя разам з камандай працавалі над праектам.

Навіны «Музей-Каханне. Рэпліка ў адказ». Адкрытая сустрэча з праф. Аляксандрам Калбаскам ў Мінску

24 чэрвеня ў Мінску ў фармаце разгорнутай рэплікі адбудзецца сустрэча з вядомым дзеячам музейнай сферы Беларусі і кіраўніком акадэмічнай частцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) праф. Аляксандрам Калбаскам.

Навіны «Театральнае мастацтва і акторская гульня» — новая бакалаўрская праграма ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт паведамляе аб паспяховай рэгістрацыі новай бакалаўрскай праграмы «Тэатральнае мастацтва і акторская гульня». Вучэбная праграма стала вынікам пладавітай супрацы паміж універсітэтам і Рускім драматычным тэатрам Літвы (РДТЛ). Мэта праграмы — падрыхтоўка тэатральных актораў шырокага прафілю, якія ўсведамляюць розныя этапы і функцыі мастацкага працэсу, а таксама здольныя выкарыстоўваць атрыманыя веды і ў іншых асяродках сцэнічнай дзейнасці.